Loading

Team Theatre пакажа сваю пастаноўку на адной з самых смелых тэатральных сцэн – у TR Warszawa. З 8 па 13 жніўня там пройдзе цэлы Тыдзень беларускага тэатра! Незвычайнае прачытанне старажытнай легенды аб Уленшпігелі ўбачым 9 жніўня. Дата прэм’еры – невыпадковая. 

 Чаму варта схадзіць на спектакль беларускіх акцёраў – расказваем у нашым рэпартажы. 

Акцёр Андрэй Бардухаеў-Арол:

«Зрабіць вялікае палатно па кнізе Кастэра або п’есе Горына нам падалося не вельмі актуальным. Таму спектакль складаецца з замалёвак, сцэнак. Мы распавядаем пра Ціля ягонымі ўчынкамі, падзеямі з яго жыцця. І ўсё гэта мае сувязь з тым, што адбывалася ў нас на радзіме ў 2020 годзе».

Акцёр Максім Шышко

«Гэта набор нейкіх перажыванняў, пачуццяў. Што сумленны чалавек адчувае падчас цяжкіх падзей? Як ён пры дапамозе гумару, жартаў і іроніі змагаецца з імі? Я шукаю адказы…».

Акцёр Андрэй Новік:

«Я спрабую ў адной ролі ўвасобіць некалькі вобразаў – улады над людзьмі, над часам, над рэлігіяй. Тэкст дастаткова абстрактны. Ён абагульняе час. Тое, што было 500 гадоў таму, 1000 гадоў таму, і тое, што адбываецца зараз. Бо сутнасць чалавечай прыроды застаецца нязменнай».

Каманда:

Андрэй Бардухаеў-Арол / Алеся Бардухаева-Арол / Аляксандр Воўкаў / Юра Дзівакоў / Мікіта Залатар / Андрэй Новік / Дар’я Новік / Вольга Падгайская / Марыя Пятровіч / Максім Шышко

Калі: 09.08.2023, серада, 19.00

Дзе: Тэатр TR Warszawa ul. Marszałkowska,8

Квіткі: buy.stripe.com

Спонсары і партнёры:

Flanders in Poland and the Baltic States

Беларускі Моладзевы Хаб / Białoruski Młodzieżowy Hub

TR Warszawa

Comments are closed.