Loading

Частка 1: «Першыя пяць гадоў жыцця ў Беларусі»

Нашы «Літаратурныя ночы» з Аленай Баяравай будуць прысвечаны аднаму з самых нечаканых, арыгінальных і самабытных беларускіх творцаў першай паловы 20 стагоддзя.

Менавіта ён першым разгайдаў Багушэвіцка-нашаніўскую літаратурную традыцыю пісаць толькі пра вёску, пра бедных ахвяр-сялян і крывапійцаў-паноў.

Менавіта ён быў першы сярод беларускіх пісьменнікаў 20 ст., у вершах якога з’явіліся антычныя і міфалагічныя героі, гістарычныя асобы, дзеянне адбывалася ў Егіпце і Старадаўнім Рыме, у Вялікім княстве літоўскім і ў сучаснай Вільні, на Ноевым каўчэзе і ў Слуцку часоў Рэчы Паспалітай, калі там ткалі слуцкія паясы.

Ён пражыў толькі 25 гадоў і пяць месяцаў, выдаў пры жыцці толькі адну кнігу, але гэтага было дастаткова, каб стаць у нашай літаратуры творцам, які і па-сёння з’яўляецца адным з самых любімых сярод школьнікаў, студэнтаў і проста аматараў беларускай літаратуры.

Імя нашага героя – Максім Багдановіч і мы распачынаем наш новы радыёсерыял!

Comments are closed.