Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

Рэпрэсіі ў Беларусі не сціхаюць. Людзей затрымліваюць штодзённа, палітвязняў катуюць у СІЗА, калоніях і турмах. Таму вельмі важна фіксаваць усе парушэнні правоў чалавека, якія зараз адбываюцца ў Беларусі, каб разумець маштаб рэпрэсіяў. Праваабаронцы заклікаюць паведамляць ім пра факты палітычнага пераследу, якія сталі вам вядомымі. Як гэта зрабіць – распавядае праваабаронца Вясны Наталля Сацункевіч.

Стварыць агульнапрызнаныя органы ўлады і вярнуць плюралізм у беларускае грамадска-палітычнае поле. Такія амбітныя задачы стаяць перад Кааліцыяй беларускіх палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў патрыятычнага накірунку.

Пастаноўка  называецца «Кракадзіл». Той самы, які праглынуў сонца. За казачнай назвай – поўная трагізму і філасофскай глыбіні гісторыя. Бо сонца няма ў краіне, дзе не перамагае дабро, а ў турме чакаюць вызвалення больш за 9 мільёнаў чалавек. 

У Музеі Вольнай Беларусі прайшла канферэнцыя, прысвечаная адкрыццю і вядзенню бізнесу ў Польшчы. Беларускія і польскія эксперты распавядалі пра тое, як паспяхова выбудаваць уласную справу.

Кожны павінен быць творам мастацтва – ці насіць на сабе твор мастацтва, сцвярджаў Оскар Уайльд. Натхніўшыся думкай ірландскага пісьменніка, мы схадзілі ў Варшаве на дзень нараджэння брэнда Kanva і запыталіся ў беларусаў, а дзе і як апранаюцца яны і ці шмат у іх гардэробе вырабаў (чытай – мастацкіх твораў) беларускіх дызайнераў.

Яўген Прыгожын ужо ў Беларусі. Апальны кіраўнік ПВК «Вагнэр» у аўторак прыбыў у нашу краіну. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, беларускім вайскоўцам варта пераймаць досвед «вагнэраўцаў», якія былі на перадавой. Лукашэнка адзначыў, што пакуль у Беларусі не будуюць лагеры для былых расейскіх зэкаў, але гатовыя дапамагчы ім з размяшчэннем.

Мацвей Вельгас – той самы хлопчык, які ў 2020 годзе намаляваў «Еву» Хаіма Суціна. Карціну потым падарылі Святлане Ціханоўскай, а ў калекцыі юнага мастака з таго часу з’явіліся дзясяткі новых работ. 

Акрэсціна, «хімія» ў Крупках, следчы ізалятар у Гомелі, ізалятар часовага ўтрымання ў Барысаве, жодзінская турма і наваполацкая калонія, якая на самой справе пераўтварылася ў наваполацкі ШЫЗА. Такі незайздросны шлях давялося прайсці магілёўскаму актывісту Станіславу Паўлінковічу.