Сёлета хэдлайнерамі оўпэн-эйра, які пройдзе 9 ліпеня ў Варшаве, стануць дуэт Светы Бень і Галі Чыкіс, а таксама гурт Super Besse.
Акрамя музычнай сцэны, удзельнікаў фэсту чакаюць арт-маркет, пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў, а таксама магутная літаратурная сцэна з хэдлайнерам Альгердам Бахарэвічам.
Пра тое, чым яшчэ будзе адметны сёлетні Hučna Fest у эфіры радыё Ўнэт распавяла суарганізатарка мерапрыемства, каардынатарка Free Belarus Center Паліна Бродзік.
Comments are closed.