Яўген Прыгожын ужо ў Беларусі. Апальны кіраўнік ПВК «Вагнэр» у аўторак прыбыў у нашу краіну. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, беларускім вайскоўцам варта пераймаць досвед «вагнэраўцаў», якія былі на перадавой. Лукашэнка адзначыў, што пакуль у Беларусі не будуюць лагеры для былых расейскіх зэкаў, але гатовыя дапамагчы ім з размяшчэннем.
Пра тое, чаго чакаць ад Прыгожына і «вагнэраўцаў» у Беларусі, навошта Лукашэнка палез у расейскія справы і як суботні мяцеж адбіўся на аўтарытэце Пуціна, у эфіры радыё Ўнэт распавёў палітолаг, спецыяліст у нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак.
Сцісла ў размове:
- Тое, што Прыгожын знаходзіцца ў Беларусі вельмі трывожны званочак для нас усіх. Але Лукашэнка зацікаўлены ў прысутнасці «вагнэраўцах», бо ён вельмі баіцца, што нейкія дыверсійныя групы могуць патрапіць у Беларусь з-за мяжы.
- Лукашэнка не глядзіць у будучыню. Ён жыве тут і цяпер. Таму пра магчымыя наступствы ад наяўнасці «вагнэраўцаў» у нашай краіне ён не задумваецца. Галоўнае – гэта перадухіліць патэнцыйную небяспеку з боку Украіны.
- Падчас суботняга мяцяжу мы ўбачылі, што людзі ў Расеі настолькі не падтрымліваюць Пуціна, што гатовыя прыняць былога вязня Прыгожына. Расейцы хочуць яшчэ больш крыві, вайны і гвалту.
- Відавочна, што ў Беларусі Прыгожын не збярэ новае вайсковае фармаванне, якое пойдзе ва Украіну. Кіеў сур’ёзна падрыхтаваны да магчымага ўварвання з боку Беларусі. Хутчэй, па загадзе з Крамлю, Прыгожына самога ператруць на дранікі і Лукашэнка яму нічым не дапаможа.
Поўную размову глядзіце ў трансляцыі ніжэй.
Comments are closed.