Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

«Ёсць у Варшаве сквот Syrena і ёсць ініцыятыўная група», – расказвае Максім. Новая прастора стане чымсьці кшталту фотаклуба. Туды змогуць прыходзіць людзі, якія займаюцца фатаграфіяй. Калі досведу няма – у «Цемні», што ў перакладзе значыць «цёмная комната», можна будзе яго атрымаць.

19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў. Большасць яго твораў – аповесці, дзеянне якіх адбываецца ў час вайны. Драматычнай, страшнай. Вайны, на якой чалавек паўстае перад самай вялікай праблемай у жыцці – праблемай выбару.

Аднойчы яна сказала, што яе рэчы – быццам масткі, якімі сучасны чалавек ад хусткі з цытатамі Караткевіча можа прыйсці да кніг самога Караткевіча. Ад завушнічак у выглядзе павукоў – да пляцення з саломкі. Цяпер жа для многіх беларусаў вырабы Анастасіі Васючэнка напоўніліся новым сэнсам: яны як быццам дапамагаюць кампенсаваць боль і настальгію па радзіме. «Гэта як сувязь са сваімі каранямі. Тое, што я бачыла ў дзяцінстве і куды цяпер не магу вярнуцца», – дзяліліся пачуццямі госці варшаўскай прэзентацыі беларускай «Канвы».

15 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень абароны людзей сталага ўзросту. У жніўні 2020 менавіта пенсіянеры сталі адным з рухавікоў беларускага пратэсту. Сталыя людзі выходзілі на ўласныя маршы і паказвалі прыклад моладзі.

У гэтую пятніцу мы распачалі для радыё Ўнэт новы серыял пра Янку Маўра – аднаго з самых любімых беларускіх пісьменнікаў ХХ ст., пачынальніка айчыннай прыгодніцкай літаратуры, стваральніка антыутопій, чалавека, якім зачытваліся ад Беластока да Камчаткі.

Яго кнігу «Гэй Бэн Гіном» разам з акцёрамі тэатра-студыі «Купалінка» пераўвасабляе, пражывае, пераасэнсоўвае рэжысёрка Наталля Локіць. Атрымліваецца гісторыя пра беларускія сны, легенды і, канешне, Купалу – галоўнага героя маштабнага рамана Уладзіміра Някляева. Прэм’ера спектакля адбудзецца 16 чэрвеня ў Мультыкультурным Цэнтры ў Варшаве. 

Неўзабаве ў Польшчы з’явіцца арганізацыя, якая аб’яднае былых беларускіх палітзняволеных. Пра гэта заявіў экс-палітвязень Аляксандр Кабанаў. Па яго словах, у структуру ўжо гатовы ўступіць 70 чалавек і гэтая лічба будзе толькі расці.

Актывіст з Гомеля Ілля Міронаў, які ад 2020 года стала займаўся перадачамі для зняволеных у СІЗА-3 у Гомелі, а таксама напісаў больш за 2000 лістоў падтрымкі палітвязням, але ўвосень 2021 года быў зняволены паводле так званай справе Зельцара на паўтара года калоніі, потым неаднаразова яго знявольвалі ў парадку адміністрацыйных арыштаў, вымушаны быў эвакуявацца з Беларусі. Што стала апошнім штуршком для эвакуацыі, а таксама пра сваё змаганне супраць варажнечы ў праграмах афіцыйных прапагандыстаў у дзяржаўных СМІ Ілля распавёў нашаму радыё.

Краінай замкаў называлі сучаснікі нашу зямлю. І гэта сапраўды так. Амаль праз кожныя 30-40 кіламетраў на колішняй тэрыторыі Беларусі стаяў велічны мур. Абарончыя збудаванні – неад’емная частка беларускай культуры, сведкі яе нялёгкай, складанай і багатай гісторыі.