Loading

Пра гэта распавёў суарганізатар імпрэзы Антось Клімчук-Варшавыскі.

У мястэчку Ловіч пад Варшавай 24 і 25 чэрвеня пройдзе беларускі мотавелапікнік. Яго арганізуюць байкеры, якія пераехалі ў Польшчу з розных куткоў нашай краіны. Арганізатары абяцаюць удзельнікам мерапрыемства маляўнічую тэрыторыю, пляц для намётаў, вялікі навес са сцэнай, месца на грыль і, вядома, паркінг.

Падрабязней пра тое, якім будзе першы беларускі мотавелапікнік у Польшчы, у эфіры радыё Ўнэт распавёў суарганізатар імпрэзы Антось Клімчук-Варшавыскі.

Сцісла ў размове:

  • Ідэя правесці мотавелапікнік нарадзілася 25 сакавіка за келіхам піва. Пачаткова мы планавалі проста выехаць на прыроду камандай аматараў колаў. Але ў выніку вырашылі, што трэба зрабіць гэтае мерапрыемства больш масавым, каб да яго магло далучыцца як мага больш асобаў з розных гарадоў.
  • Чаму пікнік не ў Варшаве? Дык, а хто ж праводзіць такія мерапрыемствы ў сталіцы? Ловіч – маленькае мястэчка ў 70 км ад Варшавы са сваёй атмасферай. Мясцовыя ўлады былі вельмі радыя, калі пачулі пра тое, што мы хацелі б правесці ў іх горадзе такую імпрэзу. Сам пікнік пройдзе на прыватнай сядзібе.
  • Плануецца вялікая забаўляльная праграма. На пікніку выступяць Піт Паўлаў і гурт «23.34», удзельнікі імпрэзы пачуюць каверы «Караля і Шута», змогуць на хуткасць пазабіваць цвікі ў дрэва і пачаставаць мяса з півам.
  • Далучыцца да пікніка можа кожны ахвочы. Для гэтага неабавязкова быць байкерам ці прафесійным раварыстам. На імпрэзу можна прыязджаць разам з дзецьмі. Удзел у мерапрыемстве платны: квіток будзе будзе каштаваць ад 70 да 120 злотых.

Comments are closed.