Loading

У гэтую пятніцу мы распачалі для радыё Ўнэт новы серыял пра Янку Маўра – аднаго з самых любімых беларускіх пісьменнікаў ХХ ст., пачынальніка айчыннай прыгодніцкай літаратуры, стваральніка антыутопій, чалавека, якім зачытваліся ад Беластока да Камчаткі.

У першай серыі вы даведаецеся:

  • хто адкусіў Янку Маўру палец
  • чаму наш герой любіў сябраваць з вар’ятамі
  • чым яго маглі пакрыўдзіць дзяўчаты, і за што ён любіў халодную зброю
  • хто ў 1926-м годзе натхніў нашага героя пачаць пісаць, дзякуючы чаму ў нашай літаратуры зʼявіўся адзін з самых папулярных творцаў.

Comments are closed.