Loading

Актывіст з Гомеля Ілля Міронаў, які ад 2020 года стала займаўся перадачамі для зняволеных у СІЗА-3 у Гомелі, а таксама напісаў больш за 2000 лістоў падтрымкі палітвязням, але ўвосень 2021 года быў зняволены паводле так званай справе Зельцара на паўтара года калоніі, потым неаднаразова яго знявольвалі ў парадку адміністрацыйных арыштаў, вымушаны быў эвакуявацца з Беларусі. Што стала апошнім штуршком для эвакуацыі, а таксама пра сваё змаганне супраць варажнечы ў праграмах афіцыйных прапагандыстаў у дзяржаўных СМІ Ілля распавёў нашаму радыё.

Таксама ў падкасце:

  • У розных гарадах і вёсках Беларусі працягвацца масавыя затрыманні людзей. На тыдні адразу 15 чалавек затрымалі ў Ваўкавыску на мясцовым мясакамбінаце. У людзей даглядалі іх тэлефоны. Не менш за 8 чалавек затрымалі падчас чарговай аблавы на іншадумцаў у Гомелі. Як мінімум 5 чалавек затрымалі на аграсядзібе Стулы на ўскрайку Белавежскай пушчы на Берасцейшыне падчас батлеечнага спектакля. Васьмярых супрацоўнікаў мясцовай тэлекампаніі «Ранак» затрымалі ў Светлагорску. Афіцыйна прычынай затрымання названа падпіска на нібыта экстрэмісцкую суполку «Светлік-Светгагорск» у сацсетцы Аднакласнікі. Але праваабаронцы лічаць. Што сапраўдная прычына – не ўзгоднены з уладамі сюжэт пра выбух на Светлагорскім заводзе беленай цэлюлозы, падчас якога загінулі як мінімум трое супрацоўнікаў прадпрыемства. У Віцебску затрымалі шасцярых чалавек. Большасць з іх за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў. Адна жанчына на так званым пакаяльным відэа прызнаецца, што на працы піла гарбату з кубка з выявай нацыянальнага герба Беларусі – Пагоні і надпісам «Жыве Беларусь!».
  • У Мінску затрымалі кіраўніцу Народнай студэнцкай харавой капэлы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольгу Міцянкову. У апублікаваным так званым «пакаяльным» відэа, у якім Вольга прызнаецца ў тым, што адмовілася ехаць выступаць на акупаваным Расіяй украінскім Данбасе.
  • Суддзя Алена Шылько прысудзіла 6 гадоў зняволення ў калоніях палітвязню Мікалаю Васілевічу за ахвяраванні ў фонды ўзаемадапамогі рэпрэсаваных, якія ўлада абвясціла фінансаваннем экстрэмісцкай дзейнасці. Да затрымання мужчына працаваў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Напачатку студзеня КДБ унесла ягонае прозвішча ў «спіс тэрарыстаў».
  • МУС прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем інфармацыйны партал «Зеркало», які ўтварыўся пасля разгрому набуйнейшага СМІ Беларусі – партала TUT.BY.
  • На тыдні праваабарончая супольнасць Беларусі вызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 20 чалавек. Гэта Наталля Матвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак, Аляксей Глотаў, Дзмітрый Сасноўскі, Анастасія Пер’яновіч, Ілля Дубак, Уладзімір Ганусевіч, Яўген Ціхановіч, Аляксей Мілеўскі, Марыя Камінская, Аляксандр Клімашэвіч, Андрэй Новік, Віктар Горбач, Алег (Вольга) Заяц, Дзмітрый Чурыла, Ілля Акішаў, Аксана Лакоза, Андрэй Навасельчан, Сяргей Іванцоў. Такім чынам, станам на 12 чэрвеня ў Беларусі за кратамі ўтрымліваецца 1494 чалавекі са статусам палітзняволеных.

Comments are closed.