Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

Кім стаць, які кірунак абраць і куды паступіць? Гэтыя пытанні штогод задаюць сабе тысячы маладых людзей. Для тых, хто цікавіцца беларускай мовай і літаратурай, у нас ёсць адказ.

Максім Фіёнік нарадзіўся ў незвычайнай сям’і. Яго бацька – гісторык і этнограф, заснавальнік вядомага «Музея малой айчыны» ў Студзіводах. Маці Максіма працуе дырэктарам у Доме культуры ў Бельску-Падляшскім. Сястра займаецца музыкай і грае на скрыпцы, а брат чытае на мясцовай гаворцы рэп!

Неверагодна, але факт! Аказваецца, што нават у сённяшніх рэаліях, жыхары нашай краіны маюць рэальныя магчымасці ўплываць на ўлады. Што праўда, мясцовыя. Беларусы могуць самі вырашаць, як будзе выглядаць іх вуліца ці квартал, якія муралы будуць на сценах іх дамоў і ў якія колеры фарбаваць лаўкі каля пад’ездаў.

Для радыё Ўнэт маладая спявачка Юстына Карпіловіч, дачка Зміцера Бартосіка, распавяла пра дэбютны альбом «Як тут апынуўся» і як напісаць 40 песень у 14 год. Слухайце размову ў плэеры ніжэй.

У цэнтры ўвагі зноў дзеці: Беларусь і Расія не бачаць нічога крымінальнага ў тым, што вывозяць дзяцей з Данбаса, кажуць, усе па дакументах. Тым часам Павел Латушка ва Украіну павёз доказы нелегальнага перамяшчэння дзяцей. А беларуская прапаганда кажа: на сябе паглядзіце – у Еўропе ўкраінскіх дзяцей скрадаюць, забіраюць і прадаюць на органы.

4 траўня ў Варшаве прайшоў Вялікі беларускі арт-маркет. У кавярні Kult Kawy можна было купіць хэнд-мэйд ад нашых майстроў, якія зараз жывуць і працуюць у Польшчы. Прадавалі аксесуары, біжутэрыю, кераміку, экакасметыку і нават беларускае сала. 

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. У Беларусі рэпрэсіі зазналі тысячы непаўналетніх, чые бацькі апынуліся за кратамі. Больш за тое, цяпер у нашай краіне ажно дзевяць палітзняволеных падлеткаў. На момант затрымання ім не было 18 гадоў, а сваё паўналецце маладыя людзі сустрэлі ўжо ў няволі.