Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

Гэтым летам незалежныя Купалаўцы пакажуць адразу некалькі прэм’ер. Пройдуць яны ў межах фестывалю INEX FEST. Ужо 12 і 13 чэрвеня ў Варшаве можна будзе паглядзець «Шэпт» Рамана Падалякі. У ліпені незалежная тэатральная трупа пакажа «Юдзіф» у пастаноўцы Паўла Пасіні. Ёсць у прэм’ерных планах і спектакль рэжысуры Аляксандра Гарцуева.

У Міжнародны дзень абароны дзяцей у нашых «Літаратурных ночах» мы гаварылі пра новае ўнікальнае выданне для дзяцей – кнігу «Каток-пестунок», якую выдала кіраўніца школы «Slowianka» Вольга Татарчык.

Вынікі цэнтралізаванага экзамену праверыць міжведамасная камісія. Пра гэта ўвечары 30 траўня паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Чыноўнік распавёў, што ў яе склад увайшлі матэматыкі, інфарматыкі, статыстыкі і іншыя спецыялісты.

На гэтых выходных, 3 і 4 чэрвеня, у Кракаве пройдзе фестываль «Культура ў эміграцыі». На яго прыедуць Святлана Ціханоўская, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Таццяна Нядбай і многія іншыя дзеячы беларускай культуры і палітыкі. У праграме – творчыя сустрэчы, спектаклі, дыскусіі, майстар-класы ды канцэрты.

Што пілі беларусы за часамі Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага? І ці ёсць у нас сучасны алкагольны брэнд? Пра топ-5 беларускіх напояў распавядае гісторык і калекцыянер пладова-ягаднага віна Ягор Сурскі.

«Давайце рыхтавацца да паўстання ў Беларусі, бо яно адбудзецца». Пра гэта ў эфіры тэлеканалу Polsat заявіў былы намеснік міністра абароны Польшчы Вальдэмар Скшыпчак. Па словах генерала, «калі ўкраінскі контрнаступ скончыцца перамогай, то беларусы, якія цяпер ваююць на баку Кіева, не складуць зброі, а пойдуць на Беларусь. А гэта можа выклікаць паўстанне ў Беларусі, бо народ падтрымае тых, хто пойдзе супраць Лукашэнкі».

У панядзелак здарылася чарговае ўваскрасенне Лукашэнкі. Справа ў тым, што з суботы яго байнэт зноў хаваў. А ўсё з падачы Валерыя Цэпкалы, які паведаміў, што ў чацвер пасля спаткання з Пуціным Лукашэнка трапіў да шпіталя ў Маскве, ён у крытычным стане, не транспартабельны і ўвогуле ледзь не дажывае апошнія дні. Адкуль у Цапкалы такая інфармацыя, было незразумела, тым больш, што на сустрэчах на ўзроўні Еўразійскага эканамічнага саюза, якія праходзілі ў Маскве ў сераду і чацвер Лукашэнка дэманстраваў бадзёрасць духа і цела і выглядаў значна лепш, чым падчас папярэдняга візіта ў Маскву на парад Перамогі. Тады нагадаю, ён не змог прайсці 300 местраў ад краснай плошчы да магілы Невядомага салдата, ехаў на элетравазку, і не застаўся нават на святочную вячэру. Зараз нам былі прадэманстраваны і вячэра, і Лукашэнка на ёй, і яго інтэв’ю расійскім СМІ. Як кажуць нічога не прадвяшчала. І так і адбылося. Пасля доўгіх выходных Лукашэнка ў панядзелак аб’явіўся на публіцы, дзе разам з кіраўніцай Цэнтрабанка Расіі Эльвірай Набіулінай разважаў пра адзіную валюту ў Саюзнай дзяржаве. А беларуская прапаганда перадавала прывітанне пахаваўчай камандзе ў складзе Цапкалы-Балкунца.

Гэтую размову мы запісалі ў сутарэннях касцёла святога Аляксандра, дзе Ягор выступаў   разам з арганісткай Вольгай Падгайскай. «Як даўно вы мелі творчыя стасункі з кімсьці з акадэмічнага кола?», – пацікаўлюся я. «Насамрэч, гэта траўма», – здзівіць выпускнік кансерваторыі, які грае на акардэоне ўжо больш як 30 гадоў.

«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Так Раман Пратасевіч пракаментаваў рашэнне аб памілаванні. Былы рэдактар «Нехта», які днямі атрымаў 8 гадоў узмоцненага рэжыму за арганізацыя масавых беспарадкаў і змову з мэтай захопу ўлады, памілаваны.