Loading

У панядзелак здарылася чарговае ўваскрасенне Лукашэнкі. Справа ў тым, што з суботы яго байнэт зноў хаваў. А ўсё з падачы Валерыя Цэпкалы, які паведаміў, што ў чацвер пасля спаткання з Пуціным Лукашэнка трапіў да шпіталя ў Маскве, ён у крытычным стане, не транспартабельны і ўвогуле ледзь не дажывае апошнія дні. Адкуль у Цапкалы такая інфармацыя, было незразумела, тым больш, што на сустрэчах на ўзроўні Еўразійскага эканамічнага саюза, якія праходзілі ў Маскве ў сераду і чацвер Лукашэнка дэманстраваў бадзёрасць духа і цела і выглядаў значна лепш, чым падчас папярэдняга візіта ў Маскву на парад Перамогі. Тады нагадаю, ён не змог прайсці 300 местраў ад краснай плошчы да магілы Невядомага салдата, ехаў на элетравазку, і не застаўся нават на святочную вячэру. Зараз нам былі прадэманстраваны і вячэра, і Лукашэнка на ёй, і яго інтэв’ю расійскім СМІ. Як кажуць нічога не прадвяшчала. І так і адбылося. Пасля доўгіх выходных Лукашэнка ў панядзелак аб’явіўся на публіцы, дзе разам з кіраўніцай Цэнтрабанка Расіі Эльвірай Набіулінай разважаў пра адзіную валюту ў Саюзнай дзяржаве. А беларуская прапаганда перадавала прывітанне пахаваўчай камандзе ў складзе Цапкалы-Балкунца.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Эльвірай Набіулінай. Крыніца: belta.by

Але тэма здароўя Лукашэнкі пасля 9 траўня застаецца ключавой у беларускіх медыях, і не выключана, што такія ўкіды будуць з’явўляцца пастаянна. Як нам з гэтым жыць – спыталі ў аналітыка Media IQ Паўлюка Быкоўскага.

Таксама ў падкасце абмеркавалі новыя метады работы прапаганды ў польскай прасторы і ўзгадалі затрыманне Сяргея Ціханоўскага, якое адбылося год таму.

Поўны выпуск падкаста слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.