Tag

StopFake-падкаст

Browsing

У цэнтры ўвагі зноў дзеці: Беларусь і Расія не бачаць нічога крымінальнага ў тым, што вывозяць дзяцей з Данбаса, кажуць, усе па дакументах. Тым часам Павел Латушка ва Украіну павёз доказы нелегальнага перамяшчэння дзяцей. А беларуская прапаганда кажа: на сябе паглядзіце – у Еўропе ўкраінскіх дзяцей скрадаюць, забіраюць і прадаюць на органы.

У панядзелак здарылася чарговае ўваскрасенне Лукашэнкі. Справа ў тым, што з суботы яго байнэт зноў хаваў. А ўсё з падачы Валерыя Цэпкалы, які паведаміў, што ў чацвер пасля спаткання з Пуціным Лукашэнка трапіў да шпіталя ў Маскве, ён у крытычным стане, не транспартабельны і ўвогуле ледзь не дажывае апошнія дні. Адкуль у Цапкалы такая інфармацыя, было незразумела, тым больш, што на сустрэчах на ўзроўні Еўразійскага эканамічнага саюза, якія праходзілі ў Маскве ў сераду і чацвер Лукашэнка дэманстраваў бадзёрасць духа і цела і выглядаў значна лепш, чым падчас папярэдняга візіта ў Маскву на парад Перамогі. Тады нагадаю, ён не змог прайсці 300 местраў ад краснай плошчы да магілы Невядомага салдата, ехаў на элетравазку, і не застаўся нават на святочную вячэру. Зараз нам былі прадэманстраваны і вячэра, і Лукашэнка на ёй, і яго інтэв’ю расійскім СМІ. Як кажуць нічога не прадвяшчала. І так і адбылося. Пасля доўгіх выходных Лукашэнка ў панядзелак аб’явіўся на публіцы, дзе разам з кіраўніцай Цэнтрабанка Расіі Эльвірай Набіулінай разважаў пра адзіную валюту ў Саюзнай дзяржаве. А беларуская прапаганда перадавала прывітанне пахаваўчай камандзе ў складзе Цапкалы-Балкунца.

Галоўнай тэмай у апошні тыдзень было здароўе Лукашэнкі. Дыягназы яму выстаўлялі ўсім байнетэм, апазіцыйна настроеныя грамадзяне яго хавалі і адкаркоўвалі шампанскае, прапагандысты, адныя – аплаквалі эпоху, а іншыя – крычалі «не дачакаецеся». Пяць дзён беларусы жылі надзеяй і верай, пакуль «Пул першага», які з лёгкай рукі ўкраінцаў ператварыўся ў «Пул трохсотага», не вырашыў прадэманстраваць жывога «важдзя». І калі першапачаткова рука з келіхам шампанскага ў многіх пачала апускацца, то пасля афіцыйных фота і відэа, узнялася яшчэ вышэй. Чаму – слухайце ў падкасце StopFake.

У аўтарскім падкасте StopFake слухайце размову Вольгі Сямашка з гісторыкам Глебам Гарадзецкім пра асноўныя міфы Другой сусветнай, ці Вялікай Айчыннай у афіцыйнай беларускай гісторыі.

25 сакавіка Уладзімір Пуцін аб’явіў, што Расія па просьбе Беларусі размесціць на тэрыторыі краіны сваю тактычную ядзерную зброю. Пры гэтым, Расія ўжо дапамагла пераабсталяваць 10 беларускіх ваенных самалётаў для прымянення тактычнай ядзернай зброі і перадала Мінску ракетныя комплексы «Іскандэр», якія могуць несці такія зарады. Прэзідэнт Расіі дадаў, што на тэрыторыі Беларусі да 1 ліпеня будзе завершана будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Падрыхтоўка экіпажаў «Іскандэраў» павінна пачацца 3 красавіка.

25 сакавіка беларускі адзначалі 105-ую гадавіну ўтварэння Беларускай народнай рэспублікі. Гэты перыяд нашай гісторыі супярэчлівы і вакол яго шмат спекуляцый і да гэтага дня. У падкасце StopFake разам з гісторыкам Глебам Гарадзецкім разабралі міфы стогадовай даўніны.

За 10 месяцаў поўнамаштабнай вайны ва Украіне беларуская прапаганда некалькі разоў змяняла арыенціры. Зараз асноўны пасыл: мы саюзнікі Расіі, але ў вайне асабіста не ўдзельнічаем. У дзяржаўных СМІ стараюцца не ўзгадваць пра прысутнасць расійскіх ваенных на тэрыторыі Беларусі. Яны не ўпісваюцца ў канцэпцыю «астраўка стабільнасці і міру ў Еўропе». Мілітарысцкую рыторыку беларускай прапаганды абмеркавалі з аналітыкам праекта «Media-IQ» Паўлюком Быкоўскім.