Loading

«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Так Раман Пратасевіч пракаментаваў рашэнне аб памілаванні. Былы рэдактар «Нехта», які днямі атрымаў 8 гадоў узмоцненага рэжыму за арганізацыя масавых беспарадкаў і змову з мэтай захопу ўлады, памілаваны.

Пра тое, чаму ўлады адпусцілі Пратасевіча, ці варта лічыць Рамана здраднікам ці закладнікам рэжыму, і што чакае журналіста ў будучым, у эфіры Радыё Ўнэт распавёў былы супрацоўнік «Нехта», чалец Каардынацыйнай рады і адзін з лідараў «Руха» Ян Рудзік.

Сцісла ў размове:

  • Гісторыя Пратасевіча – гэта спектакль ад самага пачатку. Дзяржава рэжысуе гэтае відовішча, а мы ўсе ў ім звычайныя гледачы. Незалежныя медыя, дэмакратычныя структуры не могуць не сачыць за Раманам, бо гэта вельмі балючая гісторыя, і ўлады гэтым карыстаюцца, дыктуючы нам павестку.
  • Рамана памілавалі за тыдзень да таго, як было абвешчана гэтае рашэнне. А агучылі інфармацыю пра вызваленне Пратасевіча толькі ў той дзень, каля прапагандысты паралельна паказалі нам Эдуарда Бабарыку. Маўляў, ёсць два шляхі: альбо ты падпарадкоўваешся дзяржаве і жывеш шчакасты, задаволены як Рома, альбо не падпарадкоўваешся і сядзіш невядома за што як Эдуард.
  • Не выключаю, што Пратасевіч можа вярнуцца ў Еўрасаюз. Праблем з візай у яго не ўзнікне. У вачах еўрапейскага істэблішменту Раман – вядомая фігура і ўсё яшчэ палітвязень. Васкрасенскі спакойна ездзіў у ЕС, тут гісторыя таксама можа паўтарыцца.
  • За краты праз паказанні Рамана трапіла нават не два дзясяткі чалавек, гаворка ідзе пра значна большыя лічбы. Пратасевіч меў доступ да вялікая колькасці каналаў, чатаў і шмат каго ведаў асабіста і, наколькі я разумею, ён здаў усіх, каго мог.

Поўную размову глядзіце ў трансляцыі з нашай студыі ў Варшаве.

Comments are closed.