Loading

У Міжнародны дзень абароны дзяцей у нашых «Літаратурных ночах» мы гаварылі пра новае ўнікальнае выданне для дзяцей – кнігу «Каток-пестунок», якую выдала кіраўніца школы «Slowianka» Вольга Татарчык.

Вольга Татарчык

У гэтай кнізе змешчаныя як класічныя вершы Якуба Коласа і Васіля Віткі, так і малавядомыя творы Змітрака Бядулі, Ларысы Геніюш. Некаторыя рэчы (як напрыклад, верш Валерыя Маракова, Алеся Дудара, Тодара Кляшторнага «Першы снег») друкуюцца, па-сутнасці, упершыню пасля іх самай першай і апошняй публікацыі ў айчыннай перыёдыцы 90 гадоў таму.

Кніга будзе цікавая не толькі выдатнымі творамі, але і цудоўнымі інтэрактыўнымі заданнямі.

Сустрэча прайшла, як адно шчаслівае імгненне. Глядзіце нашу размову і замаўляйце гэтага файнага «Катка-пестунка», у наш змрочна-няўпэўнены час ён прыносіць шчасце і ўдачу!

Comments are closed.