Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

«Я паспрабую! Я змагу! У мяне ўсё атрымаецца!» – так гучыць лозунг міжнароднага праекту «Інтэграцыя паміж дзецьмі і моладдзю Беларусі і Польшчы». Яго мэта навучыць маладых беларусаў і палякаў камунікаваць паміж сабою. Якім чынам? У эфіры рыдыё Ўнэт распавяла заснавальніца праекту Алена Ганевіч.

У Варшаве праходзіць дэбютная выстава «Адраджэнне» Надзі Бука. Да 18 траўня наведнікі Беларускага моладзевага хабу змогуць убачыць тры дзясяткі работ беларускай мастачкі, якая нядаўна, праз ціск з боку ўладаў, пераехала ў Польшчу.

У творчым асяродку беларусаў сёння ёсць вялікі запыт на фінансавую падтрымку. Зрэшты, запыт гэты быў заўсёды. Як і пытанне, дзе знайсці інфармацыю пра стажыроўкі, гранты, праграмы мабільнасці,  арт-рэзідэнцыі, стыпендыі і адукацыйныя праграмы. Пра ўсё гэта ў сваім тэлеграм-канале Sekktor піша Кацярына Раманчык. Каця шукае магчымасці для культурных і творчых людзей і публікуе абвесткі праектаў, умовы якіх пасуюць менавіта беларусам. Атрымліваецца нядрэнна. Сёння на яе канал падпісана амаль 3000 чалавек.

«Хуткая ўзаемадапамога» – так называецца праект па дапамозе рэпрэсаваным беларусам. Яго сутнасць у тым, каб наўпрост звязваць тых, каму патрэбна дапамога, з тымі, хто гатовы іх падтрымаць. Стваральнікі ініцыятывы сцвярджаюць, што яны не з’яўляюцца фондам, а ўсе грошы ідуць непасрэдна на карткі тых, хто пацярпеў пасля выбараў 2020 года. Падрабязней пра праект у эфіры радыё Ўнэт распавяла менеджарка «Хуткай узаемадапамогі» Вольга Пруднікава.

Ці магчыма сёння атрымаць беларускую адукацыю за мяжой? А самае галоўнае, ці бачаць сёння бацькі і дзеці ў гэтым прагматычны сэнс? Напрыклад, у Польшчы цяпер каля 52 000 беларускіх школьнікаў. Але нават калі ў іх і будзе магчымасць вучыцца па-беларуску, скарыстаюцца яны ёй ці не  — пытанне, што называецца, з зорачкай. І не толькі пра адукацыю – пра захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці.

Беларускі тэатр-студыя «Team Theatre» у нядзелю паказаў у Варшаве дакументальны спектакль пра вайну ва Украіне. Пастаноўка «How are you?» прайшла адначасова на беларускай, украінскай і рускай мовах.

Ініцыятыва «Сумленныя людзі» правяла анлайн-дыскусію пра адзіны дзень галасавання 2024 года ў Беларусі. Прадстаўнікі арганізацыі вырашылі абмеркаваць, як грамадзянскай супольнасці дзейнічаць падчас бліжэйшай выбарчай кампаніі.

«Першапачаткова я планаваў назваць гэтую частку «Дзённік Валадарскага сядзельца». Але яшчэ раз перачытаўшы ўсе запісы, стала відавочна, што гэтая кніга не пра мяне, а пра сістэму знішчэння беларускага народу, якую пабудаваў Лукашэнка з бандай яго сілавікоў. Рэжым РФ, на жаль, дзейнічае аналагічна. На маіх вачах павольна завядалі тысячы людзей, найперш тыя, хто выступаў супраць дыктатуры. Яны пацярпелі, але не зламаныя. Яны – Героі».

26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС адбылася адна з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф у гісторыі чалавецтва. У нашым топ-5 згадваем мастацкія творы, аўтары якіх з розных ракурсаў асэнсоўваюць гэтую трагічную падзею.