Loading

«Я паспрабую! Я змагу! У мяне ўсё атрымаецца!» – так гучыць лозунг міжнароднага праекту «Інтэграцыя паміж дзецьмі і моладдзю Беларусі і Польшчы». Яго мэта навучыць маладых беларусаў і палякаў камунікаваць паміж сабою. Якім чынам? У эфіры рыдыё Ўнэт распавяла заснавальніца праекту Алена Ганевіч.

Сцісла ў размове:

  • Я працую з рознымі дзецьмі і з Беларусі, і з Украіны, і з Польшчы. І нашыя дзеткі вельмі адрозніваюцца ад сваіх аднагодкаў з іншых краін. Маленькія беларусы часта не вераць у сябе.
  • Беларускія дзеці вельмі баяцца рабіць памылкі, ім больш патрэбныя адзнакі, а не веды, і ўвогуле маладое пакаленне беларусаў значна больш закрытае за ўкраінцаў і палякаў.
  • Сёння дзеці не ўмеюць працаваць у камандзе, бо яны індывідуалісты. Моладзь літаральна трэба вучыць камунікацыі.
  • Я вучу дзяцей на баяцца трох рэчаў: не баяцца быць смешным, не баяцца свайго голасу і не баяцца свайго цела. І калі яны пазбаўляюцца гэтых страхаў з іх можна ляпіць усё што заўгодна.
  • Я дзякую дзецям за памылкі. Чым больш памылак яны зробяць на занятках, тым менш іх будзе ў звычайным жыцці. А яшчэ я вучу дзяцей прайграваць, бо параза – гэта першы крок да перамогі.

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.