У Варшаве праходзіць дэбютная выстава «Адраджэнне» Надзі Бука. Да 18 траўня наведнікі Беларускага моладзевага хабу змогуць убачыць тры дзясяткі работ беларускай мастачкі, якая нядаўна, праз ціск з боку ўладаў, пераехала ў Польшчу.
Пра выставу, творчасць, мастацтва падчас вайны і жыццё па-за Беларуссю, мы паразмаўлялі з Надзяй Бука.
Сцісла ў размове:
- Мае карціны з Беларусі перавозіў муж. Яму давялося ўзяць дазвол у Міністэрстве культуры. Яшчэ да ад’езду я зрабіла генеральную даверанасць на мужа, і ён з гэтай паперкай, а таксама з фатаграфіямі маіх карцін пайшоў у Мінкульт. І ўжо там спецыяльна навучаная жанчына дала згоду на транспарціроўку маіх палотнаў.
- Усе творчыя людзі вельмі моцна перажываюць вымушаную эміграцыю. Свае лепшыя працы мастакі, пісьменнікі, музыкі ствараюць менавіта ў выгнанні, калі яны адчуваюць невыносны боль, які выліваецца ў шэдэўр.
- Мастак – гэта чалавек без скуры. Калі ён не будзе максімальна эмацыйным, то ён і не будзе творцам. Бо сапраўдны творца робіць свае працы сэрцам, а не розумам.
- У гэта складана паверыць, але літаральна ў верасні я адкрыла ў Мінску мастацкую студыю (яна праіснавала два месяцы). І да мяне запісаліся класныя беларусы, іх дзеткі. І я не адна такая. У Беларусі хапае людзей, якія імкнуцца зберагчы беларускасць нават у сённяшніх умовах.
Поўную размову з Надзяй Бука слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.