Loading

Ініцыятыва «Сумленныя людзі» правяла анлайн-дыскусію пра адзіны дзень галасавання 2024 года ў Беларусі. Прадстаўнікі арганізацыі вырашылі абмеркаваць, як грамадзянскай супольнасці дзейнічаць падчас бліжэйшай выбарчай кампаніі.

Пра тое, да якіх высноўвай прыйшлі ў ініцыятыве, ці варта беларусам удзельнічаць у выбарчым фарсе і ці засталіся ў нас хоць нейкія магчымасці, каб абараніць свой голас у краіне, дзе галасы ніхто не лічыць, у эфіры радыё Ўнэт прадстаўнік ініцыятывы «Сумленныя людзі» Цімафей Малахоўскі.

Сцісла ў размове:

  • Унутры Беларусі застаецца вельмі шмат прыхільнікаў перамен, якія вымушаны жыць па тых законах, якія прымаюцца нелегітымным парламентам.
  • Наша задача падчас электаральнай кампаніі 2024 года данесці да беларусаў, што той аўтарытарны рэжым, які ўсталяваўся ў краіне, гэта цэлая сістэма з дэпутатамі парламента, мясцовымі ўладамі, а не толькі Лукашэнка.
  • Я лічу, што мы не можам ігнараваць выбары 2024 года. Лукашэнка спрабуе ўзурпіраваць уладу яшчэ больш, зрабіць вакол сябе калектыўныя органы, паміж якімі можна пераразмеркаваць гэтую супер уладу і, дзякуючы гэтаму застацца ва ўладзе на ўсё жыццё, а можа нават і пасля. Мы павінны даносіць гэта да людзей.
  • Пакуль у нас няма адзінай пазіцыі па выбарах. Некаторыя ўдзельнікі ініцыятывы «Сумленныя людзі» прапануюць ігнараваць парад дня, які ствараюць улады, іншыя лічаць электаральную кампанію добрай магчымасцю нагадаць беларусам што адбываецца ў краіне.

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.