Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

Дзяржаўная праграма «Pierwsze Mieszkanie» стартуе ў Польшчы ўжо 3 ліпеня. Пра гэта ў сераду заявіў міністр развіцця і тэхналогіяў Вальдэмар Буда.

Сёлета традыцыйнае шэсце «Чарнобыльскі шлях» пройдзе адразу ў трох краінах – Польшчы, Літве і Канадзе. Усе акцыі аб’яднаныя пад агульным лозунгам «Не ядравай зброі ў Беларусі».

Вікіпедыя скажае многія гістарычныя і палітычныя факты. Таму яе варта закрыць. З такой прапановай выступіў кіраўнік Савету па правах чалавека пра прэзідэнце Расеі Валер Фадзееў. А расейскі міністр лічбавага развіцця Максут Шадаеў заявіў, што яго ведамства ўжо працуе над стварэннем айчыннага рэсурсу, які стане альтэрнатывай самай вядомай у свеце онлайн-энцыклапедыі.

Іпрэза адбылася ў Доме культур  у самым сэрдцы варшаўскай Прагі. З 13 гадзін і да позняга вечара на вуліцы Брэсцкай спявалі, танцавалі і вучыліся беларускім традыцыйным рамёствам. Праграму падрыхтавалі вучні і настаўнікі Школы Беларускай Традыцыйнай Культуры ў Варшаве.

Гісторыю пра канчатковае развітанне з мінулым і ўваход у невядомую будучыню cтварае рэжысёр Юрый Дзівакоў. Прэм’ера перфарматыўнага паказу адбудзецца 28 і 29 сакавіка ў Тэатры Powszechny. Ролі ў спектаклі сыграюць як беларускія, так і польскія акцёры. Уласна, сам спектакль таксама будзе на польскай мове. 

Калі ён абараняў сваю магістарскую дысертацыю, на гістфаку БДУ выставілі ахову, а рэцэнзент на шасці старонках распісаў, што работа Аляксандра Паршанкова вартая мінімальнай адзнакі. Сёння малады чалавек вучыцца ў дактарантуры Карлавага ўніверсітэта. Каб мець такую магчымасць, дзяржаве ён выплаціў больш як 35 тысяч рублёў: студэнта з сярэднім балам 9,8 размеркавалі ў Яслі-сад-сярэднюю школу аграгарадка Жодзішкі. Такой была помста за яго актыўнасць у 2020 годзе.

1,5 гады. Менавіта столькі правёў за кратамі жыхар Магілёва Валянцін Лабачоў. Маладога чалавека затрымалі ў кастрычніку 2021 года, абвінаваціўшы ў «абразе прэзідэнта».

«Гэтая кніга – рэальная гісторыя эмігранта, які воляю лёсаў апынуўся за мяжой. Без капейкі грошай у кішэні, без сяброў, без сям’і. Многія падзеі сцерліся з памяці, шмат што перамяшалася па часе, але гэта не важна. Важна іншае: калі не здаешся і працягваеш змагацца, нават у сорак гадоў можна змяніць свой лёс. Гэтая кніга ў першую чаргу пра каханне, пра сапраўднае сяброўства і пра тое, што заўсёды трэба змагацца за тое, у што верыш».

Праект «Свае людзі» працягвае вандраваць па свеце ў пошуках беларусаў і гэтым разам мы завіталі ў Кракаў, у беларускую прастору па адрасе вул. Кракаўская 19. Год таму Кацярына Веразуб тут арганізавала беларускую кніжную палічку для самых маленькіх чытачоў, але з цягам часу праект ператварыўся ў сапраўдную беларускую бібліятэку, дзе кнігі можна не толькі ўзяць, а яшчэ і сустрэцца з аўтарамі і зладзіць чытанкі. З Кацярынай пагаварылі пра кнігі, беларусаў і Кракаў.