Loading

«Гэтая кніга – рэальная гісторыя эмігранта, які воляю лёсаў апынуўся за мяжой. Без капейкі грошай у кішэні, без сяброў, без сям’і. Многія падзеі сцерліся з памяці, шмат што перамяшалася па часе, але гэта не важна. Важна іншае: калі не здаешся і працягваеш змагацца, нават у сорак гадоў можна змяніць свой лёс. Гэтая кніга ў першую чаргу пра каханне, пра сапраўднае сяброўства і пра тое, што заўсёды трэба змагацца за тое, у што верыш».

Такімі словамі пачынаецца кніга «Я эмігрант» беларуса Георгія Шыліна, якому давялося пераехаць з Беларусі ў Чэхію. Наш суайчыннік вырашыў, што яго досвед будзе карысным для тысяч людзей, якія вымушана пакінулі радзіму.

Пра тое, як з’явілася ідэя напісаць цэлую аповесць, ці складана было пераносіць думкі на паперу і як кніга «Я эмігрант» патрапіла да Святланы Ціханоўскай, у эфіры радыё Ўнэт распавёў Георгій Шылін.

Фота: elarusy.cz

Сцісла ў размове:

  • Усё пачалося з пастоў на Facebook. Паступова яны перараслі ў кароткія расказы. Далей мае сябры сталі прасіць працягу. А пад канец проста прымусілі сесці і напісаць кнігу.
  • Пісалася лёгка. Хаця раней я ніколі не спрабаваў сябе ў літаратуры. Па адукацыя я – штурман. Чытаў шмат, а вось пісаць не даводзілася. Але справіўся, не ўсе ж ваенныя – дубы.
  • У кожнага беларуса, якому давялося выехаць з краіны, свой унікальны досвед эміграцыі. Але ў самым пачатку жыцця за мяжой большасць з нас верыць, што літаральна год і мы вернемся дадому.
  • Мы прыязджаем за мяжу і ўжо на месцы разумеем, што тут мы нікому не патрэбныя. Мы як нязваныя госці. На самой справе нас сюды ніхто не кліча і ніхто не чакае.

Фрагмент кнігі «Я эмігрант» па спасылцы.

Фота: elarusy.cz

Comments are closed.