Гісторыю пра канчатковае развітанне з мінулым і ўваход у невядомую будучыню cтварае рэжысёр Юрый Дзівакоў. Прэм’ера перфарматыўнага паказу адбудзецца 28 і 29 сакавіка ў Тэатры Powszechny. Ролі ў спектаклі сыграюць як беларускія, так і польскія акцёры. Уласна, сам спектакль таксама будзе на польскай мове.
«Гэта выключны праект. Тэкст ў супрацы з Мартай Сакалоўскай напісаў рэжысёр спектакля Юрый Дзівакоў. Ці ёсць у гэтай гісторыі ёсць сюжэт? Так. Але я пакуль што не буду яго раскрываць. Знайдзіце магчымасць і прысвяціце гадзіну свайго часу гэтай таямніцы», − запрашае на спектакль асістэнтка рэжысёра Бажэна Шамовіч.
Адмыслова да спектакля была створана музыка. Яе напісала беларуская кампазітарка Вольга Падгайская. У рэпетыцыйным працэсе занятыя цяпер і беларускія акцёры − Мікалай Стонька, Вольга Калакольцава і Кацярына Ермаловіч.
«Гэта больш, чым чытка, але менш, чым спектакль. Гэта эскіз. Ён амаль намаляваны, але ён яшчэ не ў раме. Спадзяемся, што гэты праект будзе жыць і неўзабаве стане паўнавартасным спектаклем», − падзялілася думкамі Бажэна Шамовіч і заахвоціла набываць квіткі на прэм’ерны паказ.
Яны, дарэчы, вельмі танныя − усяго 10 злотых. А замовіць іх можна тут.
Поўную размову з Бажэнай Шамовіч пра «Дрэнную кроў», тэатр і многае іншае слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.