Loading

Сёлета традыцыйнае шэсце «Чарнобыльскі шлях» пройдзе адразу ў трох краінах – Польшчы, Літве і Канадзе. Усе акцыі аб’яднаныя пад агульным лозунгам «Не ядравай зброі ў Беларусі».

Падрабязней пра тое, як і дзе пройдзе «Чарнобыльскі шлях» у Варшаве, у эфіры радыё Ўнэт распавёў сузаяўнік акцыі Сяржук Герасімовіч.

Сцісла ў размове:

  • Сёлетні «Чарнобыльскі Шлях» у Варшаве адметны тым, што ён стане адказам на тое, што ў Беларусі плануюць размясціць ядравую зброю. Таксама гэтай акцыяй мы адрэагуем на спробы ядравага шантажу, які актыўна выкарыстоўваюць расейцы ва Украіне.
  • «Чарнобыльскі шлях – 2023» ладзяць не толькі беларусы, але і ўкраінцы. Калі для нас гэта ўжо традыцыйная акцыя, то для Украіны ён будзе, фактычна, першым у гісторыі.
  • Мы разлічваем, што ў акцыі возьме ўдзел як мінімум некалькі соцень чалавек. Ужо вядома, што да шэсця далучацца прадстаўнікі камітэту «Еўрамайдан Варшава». Весці «Чарнобыльскі шлях» будуць па адным прадстаўніку ад беларускай і ўкраінскай дыяспары.
  • Акцыю мы зарэгістравалі даволі позна, таму да яе, на вялікі жаль, не зможа далучыцца Зянон Пазняк, які падчас шэсця, будзе чытаць лекцыю ў Беларускім доме ў Варшаве. Але на акцыі дакладна выступяць прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка і Аліна Коўшык.
  • Збор запланаваны а 18:00 на Кракаўскім прадмесці каля помніка Каперніку, там жа адбудзецца 45-хвілінны мітынг. Пасля ўсе разам пройдзем да Рынку Новага Мяста, да помніку Марыі Складоўскай-Кюры.

Comments are closed.