Loading

Сённяшнія нашы літаратурны ночы будуць мець выразна тэатралізаванае гучанне. Сённяшні наш герой яркі, артыстычны, смелы, творча-нечаканы Францішак Аляхновіч.

Хто ён быў?

Адзін з пачынальнікаў беларускага прафесійнага тэатра, стваральнік айчыннага кабарэ, пачынальнік гарадской айчыннай драматургіі, пачынальнік беларускага тэатразнаўства. Гэты ўнікальны чалавек, які з’яўляўся драматургам, акторам, тэатральным рэжысёрам, публіцыстам, празаікам, быў забаронены ў савецкай Беларусі, за чытанне яго твораў пагражала турэмнае зняволенне. За што яго так не любілі савецкія ўлады? Чаму жадалі яму смерці? Чаму яго доўгія гады не ставілі на сцэне нашых тэатраў, чаму яго п’есы не ставяць зараз, пра ўсё гэта ў нашым радыёсерыяле, прысвечаным Аляхновічу. Яго жыццё і творчасць настолькі багатае, што адной перадачай мы не абмяжуемся. У нашай першай серыі акурат пагутарым пра тое, як Аляхновіч стаў каралём віленскай сцэны.

Comments are closed.