929 total views
1,5 гады. Менавіта столькі правёў за кратамі жыхар Магілёва Валянцін Лабачоў. Маладога чалавека затрымалі ў кастрычніку 2021 года, абвінаваціўшы ў «абразе прэзідэнта».
У лютым Валянцін цалкам адбыў свой тэрмін, а літаральна днямі паспяхова пераехаў у Варшаву. Пра тое, што такое беларуская турма і ШЫЗА, а таксама як да «палітычных» ставяцца іншыя зняволеныя, у эфіры радыё Ўнэт распавёў былы палітвязнем Валянцін Лабачоў.
Сцісла ў размове:
- 1,5 гады калоніі я атрымаў за тое, што апублікаваў у некалькіх незалежных тэлеграм-каналах выяву з чалавекам, падобным да Лукашэнкі. На малюнку было напісана, што гэты чалавек абвінавачваецца ў злачынствах супраць беларускага народу. Прычым я не быў аўтарам малюнку.
- Упершыню ГУБАЗіК зацікавіўся мною ў снежні 2020-га, яны далі зразумець, што ведаць што я зрабіў і пачалі запужваць. Верагодна, сілавікі разлічвалі, што пасля гэтага я з’еду з Беларусі, але я застаўся, бо працягваў займацца грамадскай дзейнасцю.
- У Жодзінскай турме на адну камеру прыходзіцца 2-3 «экстрэмісты». Звычайна ў камеры ад 10 да 20 чалавек. Але ёсць і выключэнні, калі ў памяшканні камернага тыпу ўсяго чатыры сядзельцы.
- З катаваннямі ў Наваполацкай калоніі я асабіста не сутыкаўся. Адміністрацыя сама баіцца збіваць людзей. У тым жа ШЫЗА паўсюль камеры. Літаральна летась за краты пасадзілі супрацоўніка калоніі, які здзекаваўся з асуджаных.
- Я сядзеў у адной калоніі з Ігарам Лосікам і Віктарам Бабарыкам. Ігар надзвычайна мужны чалавек, але, нават ён заплакаў, калі даведаўся, што за кратамі апынулася яго жонка Дар’я. Віктар Дзмітрыевіч трымаецца добра, але за кратамі ён фактычна ў інфармацыйнай блакадзе. Да яго амаль не даходзяць навіны, а іншым зняволеным не дазваляюць з ім камунікаваць.
Comments are closed.