Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

Права не быць падвергнутым катаванням – гэта неад’емнае права кожнага чалавека. Таму катаванні не дапушчальныя ні пры якіх умовах і ні ў якім выглядзе. І варта разумець, што катаваннямі лічацца не толькі фізічны гвалт з боку прадстаўнікоў дзяржавы, але і прынізлівае абыходжанне.

З хіміка – у сапраўдныя капітаны. Такі незвычайны шлях прайшоў беларус Аляксей Матусевіч. Наш суайчыннік не пабаяўся кардынальна змяніць жыццё і прафесію ў 40 гадоў і цяпер скарае мора і ладзіць яхтавыя падарожжы.

15 лютага 1944 года ў амерыканскім часопісе «Эйнікайт» быў апублікаваны паэтычны зварот Марка Шагала. «Як даўно, мой горад любімы, я не бачыў цябе», – прызнаваўся мастак у каханні свайму роднаму Віцебску. Яго словы сёння могуць паўтарыць дзясяткі тысяч беларусаў, якія з’ехалі са сваіх гарадоў і не ведаюць, калі яны туды вернуцца. 

Асноўныя мерапрыемствы адбываліся непасрэдна ў гадавіну забойства беларускага палітвязня Вітольда Ашурка, 21 траўня. Памяць Вітольда ўшанавалі ў Беларускім доме напярэдадні гадавіны. Там у прысутнасці родных і блізкіх Вітольда, тых, хто яго добра ведаў, а таксама ўсіх жадаючых аддаць даніну памяці Герою Беларусі, прайшло ўзнагароджанне Вітольда пасмяротна медалём ордэна Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Уручэнне медаля правялі прадстаўнікі рады БНР Аляксей Дзікавіцкі і Яўген Вапа. Медаль ордэна Пагоні за нумарам адзін прыняў брат Вітольда Ашурка, Андрэй.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі пройдуць у розных краінах. У Польшчы адразу ў некалькіх гарадах запланаваныя мітынгі і вечары памяці. Сёлета галоўнай тэмай Дня палітвязня стане права на ліставанне.

Вы калі-небудзь задумваліся, што вашае цела можа быць артэфактам? А чым адрозніваецца мова цела ад мовы як такой, разважалі? І дзе тая мяжа, калі рух успрымаецца як танец? 

Гэтым разам мы гаварылі пра драматычныя старонкі з жыцця аднаго са стваральнікаў беларускага прафесійнага тэатра Францішка Аляхновіча. Восенню 1926 года, паверыўшы казкам пра «сацыялістычны рай», Францішак Аляхновіч едзе ў савецкую Беларусь. Яму абяцаюць працу, запэўніваюць, што ён зможа займацца тэатральным мастацтвам, але як толькі наш герой атрымлівае пашпарт савецкага грамадзяніна, то замест радасці пастаноўкі сваёй новай п’есы «На Крэсах» у Віцебскім тэатры, Аляхновіч апынаецца на Салаўках…

Музычная культура нашых продкаў багатая і ўнікальная. Беларусы заўсёды былі вельмі музычным народам і гралі на самых розных інструментах. Якіх? Расказваем у нашым топ-5.

У гэтым музычна-тэатральным праекце акцёры TEAM THEATRE шэпчуць заклёны і чытаюць сапраўдныя замовы. Містычная дзея створана па матывах архаічных рытуалаў і старажытных песень.