Loading

Гэтым разам мы гаварылі пра драматычныя старонкі з жыцця аднаго са стваральнікаў беларускага прафесійнага тэатра Францішка Аляхновіча. Восенню 1926 года, паверыўшы казкам пра «сацыялістычны рай», Францішак Аляхновіч едзе ў савецкую Беларусь. Яму абяцаюць працу, запэўніваюць, што ён зможа займацца тэатральным мастацтвам, але як толькі наш герой атрымлівае пашпарт савецкага грамадзяніна, то замест радасці пастаноўкі сваёй новай п’есы «На Крэсах» у Віцебскім тэатры, Аляхновіч апынаецца на Салаўках…

Пра ягонае жыццё ў гэтым пекле і пра тое, што выратавала нашага героя ад пагібелі мы акурат і распавядаем у новай серыі «Падарожжа ў пекла Францішка Аляхновіча».

Comments are closed.