Loading

Што варта цяпер зрабіць у Варшаве, дык гэта схадзіць на выставу Past Garden Рамана Камінскага – маладога беларускага мастака, які жыве і працуе ў Парыжы.

У варшаўскую HOS Gallery Раман прывёз карціны, створаныя ў сярэднявечным касцёле XII стагоддзя ў французскім Фантэўро. Восем палотнаў нараджаліся ў дыялогу з уласным болем эміграцыі і развітання з мамай, на пахаванне якой ён так і не змог прыехаць у Беларусь і носіць цяпер яе пярсцёнак на левай руцэ: «Каб адчуваць маміну прысутнасць…»

Свае раны ён загойваў у садзе, які знаходзіўся побач з касцёлам. Past Garden – гэта яшчэ і музычны праект мастака. У Фантэўро Раман Камінскі напісаў кампазіцыю Time after time. «Дзе я, дзе ты?», – спявае ён. Яшчэ адна падказка для тых, хто прыйдзе ў яго сад.  

Выстава Past Garden будзе працаваць у HOS Gallery да 10 чэрвеня. Работы беларуса можна цяпер убачыць і ў Парыжы – паралельна з варшаўскім вернісажам у Рамана Камінскага праходзіць сольная выстава ў горадзе, які падараваў яму прызнанне і творчую свабоду. І пра гэта мы таксама паразмаўлялі ў нашым інтэрв’ю.

 

Comments are closed.