Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі пройдуць у розных краінах. У Польшчы адразу ў некалькіх гарадах запланаваныя мітынгі і вечары памяці. Сёлета галоўнай тэмай Дня палітвязня стане права на ліставанне.
Падрабязней пра тое, як можна падтрымаць палітзняволеных і чаму мы не маем права забываць пра тых, хто знаходзіцца ў няволі за свае погляды, у эфіры радыё Ўнэт распавяла стваральніца праекту «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая.
Сцісла ў размове:
- У мяне ёсць сур’ёзныя прэтэнзіі да дэмсілаў і ўсіх нас, хто займаецца тэмай палітвязняў. Тое, што людзі ўсё менш цікавяцца праблемамі палітвязняў, азначае, што мы ўсе робім нешта не так. Калі мы зможам атрымаць нейкія перамогі ў гэта сферы, то беларусы ізноў пачнуць звяртаць увагу на палітычна матываваныя прысуды.
- Нават у сённяшніх умовах можна знайсці ўнутры Беларусі людзей, гатовых дапамагаць палітзняволеным. Нягледзячы на небяспеку, беларусы адгукаюцца. Ціха, па-партызанску, без апублічвання, але яны робяць важную справу.
- Гэта ненармальна, калі дзейнасць дэмакратычных структур, якія займаюцца палітвязнямі, заканчваецца на тым, што яны проста вывешваюць плакаты з тварамі палітзняволеных.
- Чаму многія беларусы падтрымліваюць палітвязняў менавіта лістамі? Бо гэта самы просты спосаб. Ёсць жа розніца: набываць рэчы, выбіраць, каб яны пасавалі па ўсіх паказчыках, шукаць бяспечныя варыянты дасылкі гэтых рэчаў альбо проста сабрацца раз на тыдзень і напісаць некалькі словаў падтрымкі.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
Поўную размову з Яўгеніяй Доўгай слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.