Права не быць падвергнутым катаванням – гэта неад’емнае права кожнага чалавека. Таму катаванні не дапушчальныя ні пры якіх умовах і ні ў якім выглядзе. І варта разумець, што катаваннямі лічацца не толькі фізічны гвалт з боку прадстаўнікоў дзяржавы, але і прынізлівае абыходжанне.
Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакаранняў абавязала кожную дзяржаву прадухіляць акты жорсткага, бесчалавечнага або прыніжаючага годнасць абыходжання і пакарання, якія не падпадаюць пад вызначэнне катавання, калі такія акты здзяйсняюцца дзяржаўнай службовай асобай, у афіцыйнай якасці, або на іх падбухторванні, або з іх ведама або маўклівай згоды. У прыватнасці, абавязацельствы, якія змяшчаюцца ў канкрэтных артыкулах Канвенцыі, прымяняюцца з заменай згадак аб катаваннях згадкамі аб іншых формах жорсткага, бесчалавечнага або прыніжаючага годнасць абыходжання і пакарання.
Часта мы чуем пра нейкія ўчынкі і дзеянні прадстаўнікоў дзяржавы, у тым ліку МУС, якія нібыта наўпрост не звязаныя з відавочна супрацьпраўнымі паводзінамі, напрыклад – беспадстаўным збіццём затрыманых, але таксама прычыняе ім пакуты, у тым ліку – маральныя. Бо пагадзіцеся, сутыкнуўшыся з такой сітуацыяй, нам становіцца непрыемна, крыўдна, зневажальна… Так быць не павінна.
У паняцце катавання не ўключаюцца боль або пакуты, якія ўзнікаюць толькі ў выніку законных санкцый, неаддзельныя ад гэтых санкцый або выклікаюцца імі выпадкова: напрыклад, супрацоўнік міліцыі пры відавочнай пагрозе жыццю грамадзян стрэліў у нападаючага на іх чалавека і прычыніў яму боль і пакуты; падазраванага ў цяжкім злачынстве затрыманага чалавека ў кайданках паклалі на зямлю для забеспячэння бяспекі да прыезду падмацавання са спецтранспартам.
Іншая справа, калі падазраваны ў здзяйсненні злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, быў вымушаны стаяць на каленях пры дастаўленні ў РАУС – ніяк не было абгрунтавана меркаваннямі бяспекі і не звязана са спыненнем супрацьпраўных паводзінаў затрыманага, але зневажае яго чалавечую годнасць і апроч фізічных пакут прыносіць пакуты маральныя.
Такое прыніжальнае абыходжанне павінна спыняцца, а вінаватыя ў такім абыходжанне службовыя асобы павінны несці прадугледжаную законам адказнасць.
Слухайце новы выпуск падкаста «Працэс»: каб даведацца больш пра апошнія навіны ў сферы правоў чалавека.
Comments are closed.