187 total views
У гэтым музычна-тэатральным праекце акцёры TEAM THEATRE шэпчуць заклёны і чытаюць сапраўдныя замовы. Містычная дзея створана па матывах архаічных рытуалаў і старажытных песень.
У «Замовы» няма драматургічнай асновы. Гэта хутчэй спектакль-гіпноз. Павуцінне рэліктавых сноў. Галюцынацыя сучаснага чалавека, што праз заклёны і старажытны спеў продкаў спрабуе адшукаць сваю ідэнтычнасць.
Фрагменты пастаноўкі і інтэрв’ю з яе рэжысёрам Максімам Шышко слухайце ў плэеры ніжэй:
Выканаўцы галоўных роляў у спектаклі [email protected] – Андрэй Новік, Дар’я Новік і Марыя Пятровіч
Аўтар музыкі – Мікіта Залатар
Гук / святло – Андрэй Бардухаеў-Арол
Аўтар ідэі, рэжысёр – Максім Шышко
TEAM THEATRE запрашае на паказы ў TR Warszawa (Marszałkowska 8) таксама 24 і 25 траўня. Квіткі за сімвалічныя грошы можна набыць па спасылцы.
Comments are closed.