Loading

«Хуткая ўзаемадапамога» – так называецца праект па дапамозе рэпрэсаваным беларусам. Яго сутнасць у тым, каб наўпрост звязваць тых, каму патрэбна дапамога, з тымі, хто гатовы іх падтрымаць. Стваральнікі ініцыятывы сцвярджаюць, што яны не з’яўляюцца фондам, а ўсе грошы ідуць непасрэдна на карткі тых, хто пацярпеў пасля выбараў 2020 года. Падрабязней пра праект у эфіры радыё Ўнэт распавяла менеджарка «Хуткай узаемадапамогі» Вольга Пруднікава.

Сцісла ў размове:

  • «Хуткая ўзаемадапамога» – гэта падтрымка на першым этапе. Чалавека рэпрэсуюць, мы распавядаем яго гісторыю ў нас на сайце, той, каму гэтая гісторыя адгукаецца, наўпрост пераводзіць рэпрэсаванаму грошы на картку. Ніякіх фондаў, ніякіх пасярэднікаў, усё максімальна празрыста.
  • Даказаць, што такі перавод – фінансавая дапамога рэпрэсаванаму практычна не магчыма. Бо ён нічым не адрозніваецца ад таго, што чалавек проста вяртае табе пазычаныя грошы, ці вы разам скінуліся на піццу.
  • Да нас звяртаюцца дзясяткі тысяч чалавек, але не ўсе заяўкі трапляюць на сайт. На вялікі жаль, ёсць людзі, якія на зазналі рэпрэсій, а проста вырашылі зарабіць. Таму мы вельмі ўважліва правяраем усе кейсы.
  • Звольненым па палічным матывам, мы збіраем суму ў трохмесячны заробак. І няма розніцы працаваў чалавек настаўнікам, ці праграмістам. Аклад кожнага пацярпела памнажаецца на тры і выстаўляецца на нашай старонцы ў пазіцыі «збор сродкаў».
  • Мы аказваем не толькі фінансавую, але і псіхалагічную дапамогу. Дакладней мы звязваем рэпрэсаваных з псіхолагамі, якія працуюць на розных праектах і гатовы дапамагчы тым, хто пацярпеў у Беларусі.

Поўную размову з Вольгай Пруднікавай слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.