На гэтых выходных, 3 і 4 чэрвеня, у Кракаве пройдзе фестываль «Культура ў эміграцыі». На яго прыедуць Святлана Ціханоўская, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Таццяна Нядбай і многія іншыя дзеячы беларускай культуры і палітыкі. У праграме – творчыя сустрэчы, спектаклі, дыскусіі, майстар-класы ды канцэрты.
На падзею запрашае арганізатарка фестывалю Кася Іофэ.
– Калі вы цікавіцеся культурай для дзяцей і падлеткаў, то я вельмі буду раіць наведаць прэм’еру тэатра «Дзеці суседзяў», яны пакажуць «Маленькага прынца». Вернісаж выставы фатаграфіі Марыі Алены Банэ – гэта менавіта творчая, неверагодна прыгожая частка нашага фестывалю. Дэбаты, спатканні з пісьменнікамі – яны больш тычацца людзей, якія заангажаваныя ў палітыку, у праблемы сучаснай літаратуры. Мы паразважаем над пытаннямі, а ці патрэбная ўвогуле літаратура ў часы крызісу. Так ці інакш, перспектыва вольнай Беларусі і сумесны досвед культуры ў эміграцыі спатрэбяцца нам усім. Прынамсі, такое маё бачанне гэтага свету і нашага жыцця.
Праграма фестывалю
Субота, 3 чэрвеня
12.00 – 20.00 ПОЛЬСКА-БЕЛАРУСКІ КНІЖНЫ КІРМАШ з удзелам кнігарняў Kamunikat і Янушкевіч.
13:00 Дзіцячы спектакль „МАЛЕНЬКІ ПРЫНЦ” ад беларускага тэатра „Дзеці суседзяў”.
15.00 ЭКСКУРСІЯ ПА ВІЛЕ ДЭЦ’ЮСА З ГІДАМ
16:00 ЗАРУЧЫНЫ З МОРАМ. Вернісаж фотавыставы беларускай мастачкі Марыі Алены Банэт пад музычнау суправаджэнне Віктара Сямашкі.
17:00 СУСТРЭЧА З УЛАДЗІМІРАМ НЯКЛЯЕВЫМ з нагоды польскага перакладу абраных вершаў паэта.
18:30 БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА Ў ЧАСЫ КРЫЗІСУ. Дыскусія з пісьменніцай і перакладчыцай Ганнай Янкутай.
Вядучая – Кася Іофе.
Нядзеля, 4 чэрвеня
12:00 – 20.00 ПОЛЬСКА-БЕЛАРУСКІ КНІЖНЫ КІРМАШ
12:15 ВОЛЬНАЯ ЛІТАРАТУРА. Дыскусія з удзелам прэзідэнтаў польскага і беларускага ПЭН-клубаў Таццяны Нядбай і Марка Радзівона.
Вядоўца – Андрэй Хадановіч.
14.10 Выступ лідаркі дэмакратычнай Беларусі Святланы Ціханоўскай «ПЕРСПЕКТЫВА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ».
14:30 – 15.30 КУЛЬТУРА Ў ЭМІГРАЦЫІ – АГУЛЬНЫ ДОСВЕД. Дыскусія з удзелам прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага кабінета па пытаннях нацыянальнага адраджэння Аліны Коўшык і амбасадара Рэспублікі Польшча ў Мінску Артура Міхальскага.
15.30 – 17.00 Сустрэча з Уладзімірам Арловым «ЖАНЧЫНЫ Ў ПАЎСТАННІ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА: МАЦІ, ЖОНКІ І КАХАНКІ».
Вядоўца – Яраслаў Іванюк, кіраўнік фундацыі Kamunikat.org
17:30 – 18.30 АЛЕСЬ. Прэзентацыя кнігі (пра) Алеся Бяляцкага і сустрэча з рэдактаркай кнігі Таццянай Нядбай.
18:30 – 19.30 КУЛЬТУРА І АБАВЯЗКІ Прэзентацыя кнігі Таццяны Астроўскай, выдадзенай праваабарончым цэнтрам “Вясна”, а таксама акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
Вядоўца – Кася Іофе.
20.00 КАНЦЭРТ БЕЛАРУСКАГА ЭТНА-ГУРТА НАСТЫ ХМЕЛЬ
Уваход на ўсе імпрэзы вольны!
Месца: 28 Lipca 1943 17a, Кракаў
Comments are closed.