Гэтую размову мы запісалі ў сутарэннях касцёла святога Аляксандра, дзе Ягор выступаў разам з арганісткай Вольгай Падгайскай. «Як даўно вы мелі творчыя стасункі з кімсьці з акадэмічнага кола?», – пацікаўлюся я. «Насамрэч, гэта траўма», – здзівіць выпускнік кансерваторыі, які грае на акардэоне ўжо больш як 30 гадоў.
Завязаўшы з класікай, у 2005 годзе ён стварыў праект Gurzuf і аб’ездзіў з ім паў-Еўропы. А ў 2020-ым у Ягора Забелава выйшаў першы сольны альбом NITI. І нечакана – яшчэ адно прызнанне музыканта: «Я не верыў, што магу выступаць сольна».
А калі ён у чарговы раз скажа пра недасканаласць, якая так захапляе ў творчасці, раптам стане зразумела: гэтым і вабіць Ягор Забелаў. Ідэальнаму месца ў музеі. А яго музыка – пра жыццё, якое дасканалым не бывае.
Мы адмыслова не рабілі тэкставай версіі гэтага інтэрв’ю. Нам падаецца, што Ягора Забелава трэба слухаць – разам з яго музыкай, якая таксама гучала ў нашым эфіры.
Бліжэйшыя канцэрты музыканта:
26.05. Klaipeda Herkus Kantas
28.05. Vilnius Paviljonas
02.06 Kraków – Stakkato • Art Space
Comments are closed.