Loading

«Давайце рыхтавацца да паўстання ў Беларусі, бо яно адбудзецца». Пра гэта ў эфіры тэлеканалу Polsat заявіў былы намеснік міністра абароны Польшчы Вальдэмар Скшыпчак. Па словах генерала, «калі ўкраінскі контрнаступ скончыцца перамогай, то беларусы, якія цяпер ваююць на баку Кіева, не складуць зброі, а пойдуць на Беларусь. А гэта можа выклікаць паўстанне ў Беларусі, бо народ падтрымае тых, хто пойдзе супраць Лукашэнкі».

Пра тое, ці сапраўды беларускія ваяры гатовыя вярнуцца ў Беларусь са зброяй, якія настроі цяпер пануюць сярод нашых суайчыннікаў ва Украіне і хто павінен дапамагаць добраахвотнікам, якія вярнуліся з вайны, у эфіры радыё «Ўнэт» распавёў былы баец батальёна «Тэрор» Максім Пражэнік.

Галоўнае ў размове:

  • Нашыя ваяры сапраўды могуць вярнуцца ў Беларусь са зброяй, але пытанні ў іншым: ці гатовыя беларусы ўнутры краіны падтрымаць узброены супраціў? З таго, што я бачу, такога жадання няма ад слова зусім. Бо ў Беларусі ў асноўнымі засталіся тыя людзі, якія цалкам змірыліся з сітуацыяй.
  • Многія беларускія ваяры ва Украіне заражаныя і матываваныя вызваляць нашу краіну. Але, шчыра кажучы, пакуль у нас недастаткова вайскоўцаў для вызвалення Беларусі. Таму, каб выправіць сітуацыю, раю ўсім неабыякавым беларусам далучацца да нашых падраздзяленняў, якія цяпер ваююць ва Украіне.
  • Рабоў не вызваляюць – рабы павінны вызваліць сябе самі. Каб матываваць беларусаў на змаганне з рэжымам варта закрыць усе межы і перастаць выдаваць візы. А яшчэ можна ануляваць гуманітарныя візы тым, хто ездзіць у Беларусь і спансуе гэтую сістэму.
  • Дэмакратычныя сілы Беларусі вельмі слаба дапамагаюць былым беларускім добраахвотнікам. Хлопцам патрэбная рэабілітацыя, жыллё на першы час, рэчы першай неабходнасці, але ўсё ўпіраецца ў фінансы, маўляў, грошай на вас няма.

Comments are closed.