Loading

Гэтым разам мы з Аленай Баяравай расказвалі пра Янку Маўра, часоў 1930-пачатку 1950-х гг.

Напісаўшы такія знакавыя творы, як «Палескія рабінзоны» (1930 г.), «ТВТ» (1934 г.), «На крызе» (19411 г.), Янка Маўр становіцца самым папулярным беларускім пісьменнікам на прасторах СССР. У часы лютых рэпрэсій і арыштаў наш герой здолеў творча захавацца і нават ствараць смелыя творы, дзе выступаў супраць таго, каб запалоханыя людзі ператвараліся ў бяздумных марыянетак, якія выконваюць злачынныя загады. Яркім прыкладам гэтаму з’яўляецца апавяданне «Яно» (1946 г.)

У 1950-ыя гг. Янка Маўр піша аповесць «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» (1955 г.) дзе адпраўляе сваіх юных герояў на Марс. Там смелыя дзеці падымаюць паўстанне супраць мясцовага дыктатара і натхняюць мясцовых бязвольных марсіян быць смелымі, моцнымі, незалежнымі.

Поўную гісторыю слухайце ў трансляцыі.

Comments are closed.