Ураджэнец вёскі Дудзічы Міхал Ельскі зрываў авацыі ў Парыжы, Франкфурце-на-Майне, Берліне, Мюнхене, Кракаве. Кажуць, што рэпертуар музыканта складаўся з найбольш знакамітых скрыпічных твораў Баха, Паганіні, В’ётана. Іграў выканаўца і ўласныя опусы. Яго кампазітарская спадчына – каля 100 твораў. Самы папулярны і вядомы – Танец смерці для скрыпкі і фартэпіяна.
Міхал Ельскі нарадзіўся 8 кастрычніка 1831 года. Сям’я яго была шляхецкая, а род знакавы. У 14 гадоў Міхаіла аддаюць у гімназію ва Ўсходнюю Прусію, у горад Лаздэн, дзе ён атрымлівае свае першыя музычныя ўрокі. Па вяртанні дадому, на Беларусь, адукацыю сваю працягвае. Канцэртны поспех прыходзіць адразу! Як і захапленне музыкай, якая пераможа ўсё: Ельскі адмовіцца ад юрыдычнай карʼеры і цалкам прысвяціць сябе творчасці.
Яшчэ больш цікавых фактаў з жыцця Міхала Ельскага слухайце ў нашым падкасце Топ-5.
Comments are closed.