Loading

Сям’я Шапэнаў пасялілася ў Варшаве неўзабаве пасля нараджэння будучага кампазітара, і ў гэтым горадзе ён правёў першую палову свайго невялікага 39-гадовага жыцця. Паэт фартэпіяна, геній думак і пачуццяў, менавіта яго музыка стане найлепшым акампанементам для знаёмства з польскай сталіцай.

У Варшаве Фрыдэрык Шапэн вучыўся фартэпіяннаму мастацтву, даваў свае першыя паспяховыя канцэрты і пры гэтым жыў звычайным жыццём – шпацыраваў па сталічных вуліцах, хадзіў на спатканні, сустракаўся са знаёмымі ў модных кафэ. Па варшаўскіх слядах Фрэдэрыка Шапэна пройдземся і мы ў нашым топ-5. Слухайце аўдыё, каб натхніцца між іншага і геніяльнымі творамі польскага маэстра.

Адна з першых сцэн музыканта, які быў яшчэ і фенаменальным піяністам – сённяшні Прэзідэнцкі палац. Тут, на Кракаўскім прадмесці, маленькі Фрыдэрык выступіў, калі яму было ўсяго восем. Прыкладна ў гэты ж час сталі з’яўляцца і першыя кампазіцыі.

Крыніца: wikipedia.org

Выступаў Шапэн і ў Палацы Астрожскіх, дзе цяпер знаходзіцца музей Фрыдэрыка Шапэна – адзін з самых сучасных біяграфічных музеяў Еўропы, які валодае найбуйнейшай у свеце калекцыяй асабістых рэчаў кампазітара. Найбольш каштоўным экспанатам зʼяўляецца раяль Pleyel, на якім Шапэн іграў цягам двух апошніх гадоў свайго жыцця.

Крыніца: wikipedia.org

На Кракаўскім прадмесці, 5, у Палацы Чапскіх, дзе зараз знаходзіцца Акадэмія мастацтваў, было апошняе месца пражывання генія ў польскай сталіцы. На мемарыяльнай дошцы напісана: «У гэтым доме жыў і ствараў Фрэдэрык Шапэн да таго, як у 1830 годзе назаўжды пакінуў Варшаву». Дарэчы, менавіта тут Шапэн напісаў свае знакамітыя фартэпіянныя канцэрты.

Крыніца: wikipedia.org

А ў Касцёле святога крыжа сёння знаходзіцца сэрца Шапэна: такім было апошняе жаданне кампазітара. Падчас Другой сусветнай рэліквію схавалі, каб потым вярнуць у касцёл і замураваць у адну з калон.

Kościół Świętego Krzyża

Падчас вандроўкі па слядах Шапэна абавязкова звярніце ўвагу на музычныя лаўкі – у сталіцы яны зʼявіліся ў 2010 годзе з нагоды 200-й гадавіны з дня нараджэння кампазітара. Дастаткова націснуць кнопку, каб пачуць адзін з твораў.

Крыніца: um.warszawa.pl

Comments are closed.