Loading

Kitchentattooer – гэта мастак са Слуцку, які пакідае на целах сваіх кліентаў наіўныя дзіцячыя малюнкі. «З гэтым як быццам прасцей жыць», – прызнаецца Дзяніс, якога мы сустрэлі ў Лодзі. Магчыма, менавіта там ён адкрые свой першы тату-салон. А пакуль што мастак падарожнічае і працуе ў студыях Берліна, Парыжа, Прагі, Таліна, Тбілісі і Варшавы.

Маналог Kitchentattooer слухайце ў нашым аўдыё.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от TATTOO ARTIST WARSAW (@kitchentattooer)

Фота: Аляксандр Валодзін.

Думка рабіць татуіроўкі прыйшла да мяне ў дзіцячым лагеры. Мне было гадоў 15. Пацаны папрасілі намаляваць ім фламастарамі нешта тыпу татуіроўкі перад дыскатэкай. Я намаляваў адну, дзве, а потым ужо ўвесь атрад хадзіў з маімі «тату». І вось тады ўва мне засела думка, што я магу самавыказвацца на целах іншых людзей.

Фота: Аляксандр Валодзін.

Першую сваю татуіроўку я набіў у Мінску. Мы з сябрамі выпівалі і чамусьці зайшлі ў тату-студыю, дзе я купіў сваю першую іголку і першы слоічак фарбы. А потым нам на шляху трапіўся кінатэатр «Октябрь» і там, у холе, на гэтых чырвоных канапах, я біў чуваку нейкі надпіс – вельмі крыва, коса. Мы праціралі ўсё гэта гарэлкай, спрайтам. Такой была мая першая татуіроўка.

Фота: Аляксандр Валодзін.

Шмат татуіровак я рабіў сабе сам. Але гэта даволі дзіўны працэс. У нейкі момант у мяне было адчуванне, што мой мозг перастаў разумець, чаму я сам раблю свайму целу балюча. І я перастаў.

Фота: Аляксандр Валодзін.

Я магу назваць сябе наіўным артыстам, але наіўным чалавекам – наўрад ці. Мае тату – гэта проста доля нейкага дзяцінства.  З гэтым як быццам прасцей жыць.

Фота: Аляксандр Валодзін.

Я адчуваю велізарную падзяку да чалавека, які выбраў мяне як майстра. Адчуваю вялікую адказнасць. Я заўсёды спрабую зразумець, хто да мяне прыйшоў, таму што працаваць з целам чалавека – гэта даволі інтымны працэс. Важна, каб усім было камфортна.

Фота: Аляксандр Валодзін.

Прыходзяць розныя людзі. З рознымі запытамі і ідэямі. Можа быць нейкі пазітыўны вайб, просьба зрабіць вясёлую ненапружаную татуіроўку. Хаця адна з апошніх работ была для дзяўчыны, якой я калоў на плячы анёла. Ён сімвалізаваў яе маму, якая змагалася з цяжкай хваробай і сышла з жыцця. І вось чалавек захацеў пакінуць сабе нейкую памяць.

Фота: Аляксандр Валодзін.

Comments are closed.