Loading

Для многіх з іх гэта была першая ў жыцці паездка за мяжу. Цяпер дадому ўдзельнікі фэсту забяруць такія неабходныя для кожнага барыста рэчы – фільтры, вагі і прэсы для кавы. Усё для таго, каб можна было працягваць трэніравацца дома і нават паспрабаваць адкрыць свой бізнес – так, як калісьці гэта зрабіў Аляксандр Аўдзевіч, арганізатар гэтай унікальнай падзеі.

Інклюзіўны кава-фэст праходзіў у Варшаве з 24 па 26 жніўня. Спачатку людзей з інклюзіяй – а гэта больш за 10 чалавек з першай групай інваліднасці – у закрытым рэжыме вучылі сакрэтам прафесіі барыста. А ў апошні дзень фестывалю яны ўжо спаборнічалі ў майстэрстве і частавалі кавай усіх гасцей фэсту.

Пра тое, як прайшла падзея і чаго Аўдзевічу і яго камандзе каштавала арганізацыя — слухайце ў нашым рэпартажы.

Comments are closed.