Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

Створанае год таму ў Лондане выдавецтва «Скарына Press» надрукуе анталогію гей-літаратуры. Выданне пад назвай «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» амаль гатовае да выхаду. Калі ўсё атрымаецца, то ўжо ў кастрычніку кнігу прэзентуюць на варшаўскай «Прадмове».

У аўторак Азербайджан заявіў пра пачатак контртэрарыстычнай аперацыі ў Карабаху. Баку абвінаваціў узброеныя сілы Арменіі ў мініраванні тэрыторый, абстрэлах і паляпшэнні баявых пазіцый, павелічэнні колькасці траншэй і бліндажоў.

Тры гады таму, 13 верасня 2020 у Берасці адбывалася адна з найбольш масавых акцый пратэсту. Некалькі тысяч чалавек маршам прайшлі па праезнай частцы праспекту Машэрава і спыніліся на скрыжаванні з бульварамі Шаўчэнкі і Касманаўтаў. Пасля чаго некалькі сотняў пратэстоўцаў утварылі карагод і пачалі танчыць.

У працягу нашага радыёсерыяла мы раскажам пра тое, як Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ствараў першую беларускую оперу «Сялянка», праз якія прайшоў перашкоды і якія меў з-за гэтага прыгоды.

33.000 юрыдычных кансультацый, 500 урокаў ангельскай і польскай мовы для дзяцей, 300 кансультацый псіхолагаў для дарослых. Цэнтр Беларускай Салідарнасці адзначыў 3 гады!

«Культурны Код» анансаваў стварэнне закрытага клубу для аўтараў digital-праектаў у галіне беларускай культуры. Новае прафесійнае аб’яднанне стане месцам, дзе фаўндары лічбавых праектаў будуць дзяліцца экспертызай, даваць парады і сумеснымі намаганнямі вырашаць рэальныя праблемы. Сустрэчы будуць праходзіць раз на месяц.

«Беларускі народны соннік», пазл «Бітва пад Воршай», картаграфія ВКЛ і настолка «Я ніколі не…». Усё гэта — творчая прадукцыя беларускага еўрапейскага выдавецтва Gutenberg Publisher, якое ў 2022 годзе ў Кракаве заснавала Валянціна Андрэева. 

Сотні беларусаў прайшлі маршам праз самы цэнтр Варшавы ад Музея Вольнай Беларусі да плошчы Канстытуцыі, дзе адбыўся святочны канцэрт. У канцэрце прынялі ўдзел беларускія, польскія і ўкраінскія выканаўцы.

Гэты ўнікальны чалавек быў першы, хто ў сярэдзіне 19-га стагоддзя пачаў ствараць беларускі тэатр, а Францішак Аляхновіч называў яго бацькам беларускай камедыі.

«Я ніколі не дазваляў школе ўмешвацца ў маю адукацыю.» Такой пазіцыі прытрымліваўся Марк Твэн. Амерыканскі пісьменнік скептычна ставіўся да навучальнага працэсу. Магчыма, прычына ў тым, што Твэн проста не меў магчымасці вучыцца па сістэме Мантэсоры. Паколькі італьянскі педагог нарадзілася праз 30 гадоў пасля вядомага амерыканца.