Loading

«Культурны Код» анансаваў стварэнне закрытага клубу для аўтараў digital-праектаў у галіне беларускай культуры. Новае прафесійнае аб’яднанне стане месцам, дзе фаўндары лічбавых праектаў будуць дзяліцца экспертызай, даваць парады і сумеснымі намаганнямі вырашаць рэальныя праблемы. Сустрэчы будуць праходзіць раз на месяц.

«Насамрэч, пад «закрытасцю» клуба мы разумеем найперш тое, што яго ўдзельнікі будуць адчуваць сябе ў максімальнай бяспецы. А так нашая ініцыятыва адкрытая для кожнага, хто мае ідэю ці папросту хоча паспрабаваць для сябе новыя фарматы», – распавяла ў нашым эфіры кам’юніці-менеджарка «Культурнага Коду» Алена Каховіч.

14 верасня адбудзецца першая майстармайнд-сустрэча. На ёй плануецца сабраць моцную групу прадстаўнікоў digital culture, якія стануць ядром як для сектара агулам, так і для супольнасці. Зарэгістравацца можна тут.

Слухаць размову цалкам:

Comments are closed.