Loading

Гэты ўнікальны чалавек быў першы, хто ў сярэдзіне 19-га стагоддзя пачаў ствараць беларускі тэатр, а Францішак Аляхновіч называў яго бацькам беларускай камедыі.

Мы гаварылі пра маладыя гады Дунін-Марцінкевіча, пра тое, як яго падлеткам караў за непаслушэнства віленскі біскуп Богуш-Сестранцэвіч, як наш герой выкраў непаўнагадовую каханую з-пад носу бацькоў і падробліваў радаводы, як насуперак агульнай русіфікацыі і рэпрэсіям, якія рабіла Расійская імперыя на нашых землях пасля паразы рэвалюцыі 1830 года, пачаў ствараць бадзёрыя нацыястваральныя спектаклі, якія дапамагалі перажыць часы змроку.

У наступнай серыі гаворка пойдзе менавіта пра станаўленне беларускага тэатра, які стварыў Дунін-Марцінкевіч, пра тое як ён абыходзіў цэнзуру, як перакладаў «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча, як арганізоўваў падпольныя тэатральныя паказы і што рабіў пад час паўстання Кастуся Каліноўскага.

Да сустрэчы!

Comments are closed.