Loading

Тры гады таму, 13 верасня 2020 у Берасці адбывалася адна з найбольш масавых акцый пратэсту. Некалькі тысяч чалавек маршам прайшлі па праезнай частцы праспекту Машэрава і спыніліся на скрыжаванні з бульварамі Шаўчэнкі і Касманаўтаў. Пасля чаго некалькі сотняў пратэстоўцаў утварылі карагод і пачалі танчыць.

Улады вырашылі адпомсціць вольным беларусам. Гэта прывяло да «карагоднай справы» – самай масавай палітычнай справы ў гісторыі Беларусі. На лаве падсудных апынулася мінімум 130 чалавек.

Пра «карагодную справу», пратэставае Берасце, рэпрэсіі і нязломных палітвязняў, у эфіры радыё Ўнэт распавёў фігурант самага масавага палітычнага працэсу ў Беларусі Алег Кулеша.

Сцісла ў размове;

  • Магчыма, у 2020 нехта чакаў рэвалюцыю. Я ж спадзяваўся на тое, што беларусы адродзяцца. А адрадзіцца мы маглі толькі праз карагод. Толькі ўзяўшыся за рукі, толькі адчуўшы адзін аднаго, толькі аб’яднаўшыся. І гэта сапраўды адбылося.
  • Сярод іншых па «карагоднай справе» асудзілі цудоўнага чалавека, 64-гадовую актывістку з Пружанаў Алену Гнаук. Мы пазнаёміліся ў 2020-м на маім судзе. Алена прыйшла на паседжанне і прынесла мне ліст, які напісала Пуціну і Лукашэнку. У мяне працэс, а яна з лістом. Кажа, не пераймайся ты з-за гэтага суду, мы ўсё роўна пераможам, лепш пачытай, што я напісала. І мне гэта так спадабалася.
  • Беларусы, якім пагражаюць крымінальныя справы і якія застаюцца ў Беларусі, проста неадукаваныя. Яны вераць у літасць гэтага рэжыму. Але ў фашыстаў літасці быць не можа. А ў нашай краіне сёння кіруе гаўляйтар.
  • Калі я выходзіў з калоніі, то адразу ж зразумеў, што насамрэч я не выйшаў на волю. Я проста апынуўся ў большым лагеры, проста плот далей стаіць – вось і ўся розніца.

Comments are closed.