Loading

Сотні беларусаў прайшлі маршам праз самы цэнтр Варшавы ад Музея Вольнай Беларусі да плошчы Канстытуцыі, дзе адбыўся святочны канцэрт. У канцэрце прынялі ўдзел беларускія, польскія і ўкраінскія выканаўцы.

Святочныя мерапрыемствы ў суботу адкрывалі лекцыі гісторыкаў у Музеі вольнай Беларусі на тэму Аршанскай бітвы і падзей, звязаных з ёй. Гісторыкі казалі, што папярэднічала бітве, як Вялікае Княства Літоўскае страчвала свае тэрыторыі на Усходзе і чаму так адбывалася.

Пасля гэтага вялізарная калона беларусаў рушыла праз цэнтр польскай сталіцы на Плошчу Канстытуцыі, дзе прайшоў канцэрт. Як неаднаразова падкрэслівалі арганізатары, яны хацелі стварыць менавіта святочную атмасферу, таму палітычных выступаў і прамоваў было няшмат, хоць не абышлося і без іх. Зянон Пазняк, лідар руху «Вольная Беларусь», у сваім выступленні адзначыў, што, на яго думку, гэта свята ў сённяшніх умовах з’яўляецца найважнейшым для беларусаў.

«Гэта сапраўды свята для нас цяпер найвялікшае. Наша краіна акупаваная і ідзе вайна. І вось гэтая дата, якую мы адзначаем, паказвае, што некалі, у старажытнасці, у сярэднія вякі, сотні гадоў таму мы былі моцным смелым народам. Мы былі вялікай дзяржавай. Нас паважала ўся Еўропа. Нас баяліся ворагі. І гэта мы павінны памятаць у нашай канцэпцыі адраджэння. Бо адраджэнне, гэта значыць вяртанне да смеласці, да гэтай дзяржавы, да гэтых ідэяў, да нашай велічы».

Падрабязней пра мерапрыемства ў нашым фота- і аўдыёрэпартажы.

Comments are closed.