Loading

«Беларускі народны соннік», пазл «Бітва пад Воршай», картаграфія ВКЛ і настолка «Я ніколі не…». Усё гэта — творчая прадукцыя беларускага еўрапейскага выдавецтва Gutenberg Publisher, якое ў 2022 годзе ў Кракаве заснавала Валянціна Андрэева. 

Да эміграцыі некаторыя ведалі яе як адну са стваральніц студыі imago.by, або рэдактарку часопіса «Наша гісторыя». Акрамя таго, у 2014 годзе Валянціна Андрэева падрыхтавала да друку арыгінальны тэкст рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», і дзякуючы ёй культавы беларускі бестселер выйшаў без цэнзуры і купюр.

  • Але як Валянціна Андрэева адчувае сябе ў новай ролі?
  • Ці чытаюць у замежжы беларусы? (спойлер — яшчэ як!)
  • Што такое насамрэч «выдавецтва» і на што яно ўплывае ў сённяшнім свеце?
  • І ці дастаткова сёння кнізе быць проста кнігай?

Пра гэта і многае і іншае слухайце ў нашым інтэрв’ю.

Comments are closed.