Loading

33.000 юрыдычных кансультацый, 500 урокаў ангельскай і польскай мовы для дзяцей, 300 кансультацый псіхолагаў для дарослых. Цэнтр Беларускай Салідарнасці адзначыў 3 гады!

Пра тое, як працаваць у шалёным тэмпе і пры гэтым не выгараць ды знаходзіць матывацыю, паразмаўлялі з юрысткай ЦБС Марынай Грышчанка і прэсавым сакратаром цэнтру Антосем Жукавым.

Сцісла ў размове:

  • У ЦБС самы моцны юрыдычны дэпартамент сярод усіх беларускіх ініцыятываў за мяжой. У нашай камандзе толькі асобы, якія маюць польскую юрыдычную адукацыю, разбіраюцца ва ўсіх нюансах легалізацыі і свабодна размаўляюць на некалькіх мовах.
  • Толькі ў сакавіку2022 года пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ЦБС прыняў больш за 5 тысяч зваротаў. Мы кансультавалі не толькі беларусаў і ўкраінцаў. Да нас звярталіся грузіны, азербайджанцы, узбекі і нават грамадзянка Эквадора.
  • Часамі здараюцца трагікамічныя сітуацыі. Людзі, якія ў Польшчы атрымалі міжнародную ахову, выязджалі ў Беларусь і паведамлялі пра гэта ва Urząd do spraw cudzoziemców (Міграцыйную службу) з просьбай не пазбаўляць іх статуса, бо яны яшчэ вернуцца.

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.