Loading

«Я ніколі не дазваляў школе ўмешвацца ў маю адукацыю.» Такой пазіцыі прытрымліваўся Марк Твэн. Амерыканскі пісьменнік скептычна ставіўся да навучальнага працэсу. Магчыма, прычына ў тым, што Твэн проста не меў магчымасці вучыцца па сістэме Мантэсоры. Паколькі італьянскі педагог нарадзілася праз 30 гадоў пасля вядомага амерыканца.

Як метады Марыі Мантэсоры змянілі свет адукацыі і чаму ўнікальную праграму не ўводзяць у якасці дзяржаўнай ва ўсім свеце, распавяла сустваральніца садку і школы «IMHOME» Ася Смаляк.

Сцісла ў размове:

  • У сістэме Мантэсоры самае галоўнае – гэта асоба. Усё астатняе другаснае. У гэтым заключалася прагрэсіўнасць і рэвалюцыйнасць методыкі, бо раней да дзяцей ставіліся як да недаробленых людзей.
  • Ідэі Мантэсоры не падыходзілі пад свой час. Пасля Другой сусветнай вайны еўрапейскім краінам былі патрэбныя людзі-робаты, якія павінны былі працаваць у камандзе. А сістэма італьянкі выхоўвала асобаў, якія маглі адказаць самі за сябе.
  • Метады Мантэсоры не самыя папулярныя, бо ім вельмі складана вучыцца. Немагчыма проста скончыць педагагічны ўніверсітэт і стаць настаўнікам-Мантэсоры. Неабходна прайсці шмат курсаў і фактычна вучыцца з нуля.
  • У 90-я методыка Мантэсоры ледзь не стала асноўнай у сістэме дашкольнай адукацыі ў Беларусі. Было закуплена шмат матэрыялаў. Але апынулася, што няма каму вучыць педагогаў. Калі ў садку быў адзін педагог-Мантэсоры, ён сыходзіў у дэкрэт і замяняць яго не было кім. А вучыць новых спецыялістаў не было грошай. Таму ідэя правалілася.

Поўную размову з Асяй Смаляк слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.