9 верасня ў Варшаве пройдуць марш і дабрачынны канцэрт да гадавіны бітвы пад Оршай, дзе ў 1514 годзе супраць расейцаў змагаліся разам беларусы, палякі і ўкраінцы. Гэтая падзея лічыцца Днём беларускай вайсковай славы. Хэдлайнерамі свята выступяць Dzieciuki, Lity Taler і ўкраінскі гурт ІЗЗІ.
Падрабязней пра імпрэзу распавёў яе суарганізатар, прадстаўнік «РУХу» Ян Рудзік.
Сцісла ў размове:
- 8 верасня (Дзень беларускай вайсковай славы) – гэта не выключна беларуская дата. У бітве пад Оршай удзельнічалі таксама палякі і ўкраінцы. І цяпер, калі ў бок беларусаў зноў пачынаецца агрэсіўны дыскурс, мы вырашылі адсвяткаваць гэты дзень разам, каб саюзнікі па Міжмор’і прыгадалі нашу слаўную супольную гісторыю.
- Падчас імпрэзы мы будзем раздаваць улёткі з QR-кодамі праз якія можна будзе заданаціць беларускім добраахвотнікам, якія змагаюцца за свабоду Украіны. Улёткі зроблены на розных мовах, каб кожны мог зразумець на што пойдуць сродкі, сабраныя на канцэрце.
- Свята 8 верасня паказвае, што нашыя народы дасягаюць поспеху, калі працуюць супольна. Калі мы разам, мы можам адолець любога ворага, як з усходу, так і з захаду.
- Суботняя імпрэза будзе музычным святам, а не палітычнай акцыяй. На яе можна і трэба браць дзяцей. Будзе шмат музыкі, фудтракі, а таксама намёты, дзе можна купіць мерч палка Каліноўскага.
Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.