Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

17 лістапада ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў. 28 кастрычніка 1939 года ў занятай нацыстамі Празе мясцовыя студэнты і выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю, каб адзначыць гадавіну ўтварэння Чэхаславацкай дзяржавы. Акупанты разагналі мітынгоўцаў, пры гэтым быў застрэлены студэнт Ян Оплетал.

Вясной гэтага года Дар’я Новік, Марыя Пятровіч і Андрэй Новік зачаравалі варшаўскую тэатральную публіку сваім музычна-містычным спектаклем «Замова». У пастаноўцы рэжысёра Максіма Шышко яны шапталі заклёны, чыталі сапраўдныя замовы і спявалі архаічныя мелодыі.

Ганна Янкута – беларуская пісьменніца і перакладчыца. Не так даўно яна рашылася, магчыма, на сваю самую смелую падарожніцкую авантуру – купіла квіток, села ў самалёт і цэлых тры месяцы пражыла ў Аргенціне.

Танец – адзін з найстаражытнейшых відаў мастацтва. Чалавеку ён заўсёды дапамагаў выказваць эмоцыі, з’яўляўся часткай рытуалаў і сакральных абрадаў, а таксама суправаджаў амаль усе значныя падзеі ў жыцці. Свае танцавальныя традыцыі і асаблівасці былі ў кожнага народа. Беларусы – не выключэнне.

Беларус, жанаты, гараджанін з прафесійна-тэхнічнай ці вышэйшай адукацыяй, працуе ў будаўнічай ці транспартнай сферы і выхоўвае адно дзіця. Так, паводле Белстату, выглядае сярэднестатыстычны тата ў Беларусі.

Героем нашай сённяшняй перадачы з’яўляецца Алесь Дудар. Ён быў дзёрзкім «маладнякоўцам», які выступаў супраць «Коласаў усялякіх», пісаў разгромныя артыкулы пра пісьменнікаў-узвышаўцаў, заклікаў да таго, каб наша літаратура была пралетарскай, плакатна-выразнай. Але сам жа абвяргаў свае правілы і лозунгі, стварыўшы цэлы россып тонкіх эстэцкіх вершаў, актыўна выступаў супраць русіфікатарскай палітыкі Усходдзя.

28 кастрычніка ў Варшаве ў клубе Scena Chmielna адбудзецца вылікі канцэрт беларускага рэгі-гурта Botanic Project. На імпрэзе хлопцы прэзентуюць альбом «Музыка Сфер», а таксама зайграюць любімыя публікай хіты.